Перайсці да зместу

Аляксей Васілевіч Цімашэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксей Цімашэнка)
Футбол
Аляксей Цімашэнка
Поўнае імя Аляксей Васілевіч Цімашэнка
Нарадзіўся 9 снежня 1986(1986-12-09)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 174 см
Вага 62 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2012 Беларусь Гомель 76 (8)
2006—2008   Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 56 (12)
2012   Беларусь Белшына (Бабруйск) 8 (0)
2013 Беларусь Славія (Мазыр) 32 (1)
2014 Беларусь Белшына (Бабруйск) 29 (0)
2015 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 26 (1)
2016 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 10 (0)
2017 Беларусь Віцебск 21 (1)
2018—2019 Беларусь Слуцк 40 (0)
2020 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 18 (0)
2021—2022 Беларусь Лакаматыў (Гомель) 36 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 10 лютага 2023.

Аляксей Цімашэнка (нар. 9 снежня 1986, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў «Гомелі», пасля аддаваўся ў арэнду ў рэчыцкі «Ведрыч-97». У 2008 годзе вярнуўся ў гомельскі клуб.

У ліпені 2011 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона 2011. Пасля вяртання ў сезоне 2012 ужо не меў трывалага месца ў аснове і ў жніўні 2012 года быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну»[3].

У лютым 2013 года канчаткова пакінуў Гомель і стаў іграком мазырскай «Славіі», дзе стаў трывалым іграком асновы. Звычайна гуляў на пазіцыі правага паўабаронцы, часам выступаў у якасці абаронцы. Правёў за мазырскі клуб усе 32 матчы чэмпіянату, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

У студзені 2014 года зноў апынуўся ў «Белшыне»[4], дзе стаў асноўным правым паўабаронцам. У кастрычніку 2014 года не гуляў з-за траўмы, у лістападзе 2014 года вярнуўся ў аснову.

У сакавіку 2015 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[5]. Замацаваўся ў асноўным складзе мікашэвічцаў, выкарыстоўваўся на розных пазіцыях — ад абаронцы да нападніка. Па заканчэнні сезона 2015 з’явілася інфармацыя аб цікавасці да Цімашэнкі з боку мінскага «Дынама»[6], аднак Аляксей у студзені 2016 года накіраваўся на прагляд у салігорскі «Шахцёр» і неўзабаве падпісаў кантракт з гэтым клубам[7]. Аднак, замацавацца ў аснове гарнякоў не здолеў і на полі з’яўляўся эпізадычна. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Салігорск[8].

У студзені 2017 года стаў іграком «Віцебска»[9]. Пачынаў сезон 2017 у аснове каманды, выступаў пераважна на пазіцыі левага абаронцы, пазней стаў радзей з’яўляцца на полі. Па заканчэнні сезона пакінуў віцебскую каманду і ў лютым 2018 года перайшоў у «Слуцк»[10]. У складзе слуцкай каманды замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[11]. Прапусціў пачатак сезона 2019, пазней вярнуў месца ў стартавым складзе, у ліпені не гуляў з-за траўмы, пазней стаў з’яўляцца на полі эпізадычна. У снежні 2019 года кантракт са «Слуцкам» быў разарваны[12].

У студзені 2020 года папоўніў склад рэчыцкага «Спадарожніка»[13]. Спачатку трывала гуляў у стартавым складзе, пасля стаў часам выхадзіць на замену. Па выніках сезона 2020 дапамог рэчыцкаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу.

У пачатку 2021 года далучыўся да гомельскага «Лакаматыва». Спачатку часцей выхадзіў на замену, а з ліпеня замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з клубам[14]. У сезоне 2022 стаў радзей з’яўляцца на полі. Па яго заканчэнні пакінуў клуб[15].

Зноскі

  1. Aleksey Timoshenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/aleksey_timoshenko/
  3. Тимошенко проведет ближайший сезон в «Белшине»
  4. Алексей Тимошенко вернулся в «Белшину»
  5. Алексей Тимошенко и Дмитрий Осипенко подписали контракты с "Гранитом". На просмотре Габовда и Петрикий
  6. Футбол. Минское "Динамо" интересуется Жуковским, Савостьяновым и Тимошенко
  7. Алексей Тимошенко подписал контракт с "Шахтером"
  8. "Шахтер" расстанется с Янушкевичем, Тимошенко, Павловым и Осипенко
  9. Алексей Тимошенко подписал контракт с "Витебском"
  10. Тимошенко и Ясинский подписали контракты со "Слуцком"
  11. Не игравший с января 2017 года Бамба вернулся в "Слуцк", восемь игроков продлили контракты с клубом
  12. "Слуцк" расстался с Хотовым и Тимошенко
  13. Тимошенко пополнил ряды "Спутника"
  14. "Локомотив" продлил контракты с пятью футболистами
  15. Петриков принял Сергей Лущан, "Локо" без Тимошенко и Теслюка, "Орша" остается с Игорем Чумаченко (руск.). football.by (26 снежня 2022). Праверана 10 лютага 2023.