Перайсці да зместу

Алімп (Марс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Алімп, або Алімпус Монс (Olympus Mons) — горная вяршыня, згаслы шчытавы вулкан на Марсе. Вышыня над навакольнай раўнінай каля 21 000 метраў. Найвышэйшае горнае ўтварэнне ў Сонечнай сістэме. Шырыня кратэра-кальдэры — больш за 80 км, вонкавы дыяметр асновы — больш за 480 км.

Вулкан мае стромкія схілы па краях вышынёй да 7 км, аднак прычыны з'яўлення гэтых гіганцкіх абрываў пакуль не знайшлі, хоць многія схіляюцца да версіі падмыву схілаў вулкана некалі існуючым на Марсе акіянам.

Алімп займае такую вялікую плошчу, што яго немагчыма ўбачыць цалкам з паверхні планеты (дыстанцыя, неабходная для агляду вулкана, да таго вялікая, што ён будзе скрыты з-за крывізны паверхні). Адпаведна, калі ўстаць на самым высокім пункце вулкана, то яго схіл сыдзе за гарызонт.

Фота АМС "Вікінг-1"

Алімп — згаслы вулкан, які ўтварыўся з патокаў лавы, якія вывяргаліся з нетраў і застылі на паверхні. Імаверна, вывяржэнні адбываліся працяглы час, пра што сведчыць перавышэнне дыяметрам вулкана яго абсалютнай вышыні амаль у 25 разоў.

Аналіз здымкаў апарата «Mars Express» паказаў, што самая свежая лава на схілах Алімпа мае ўзрост каля 2 млн гадоў[1].

Гісторыя назіранняў

[правіць | правіць зыходнік]

Алімп і некалькі іншых вулканаў у рэгіёне Tharsis знаходзяцца досыць высока, каб падняцца вышэй марсіянскіх пыльных бур. Яшчэ ў XIX стагоддзі астраном Патрык Мур пісаў, што Дж.Скіяпарэлі (1835-1910) выявіў, што яго «Nodus Gordis» і «Olympic Snow» былі амаль адзінымі аб'ектамі, якія можна было ўбачыць падчас пыльных бур, і выказаў здагадку, што яны "павінны быць высокімі".

Касмічны апарат Марынер-9 прыбыў на арбіту вакол Марса ў 1971 годзе падчас глабальнай пылавой Буры. Першыя аб'екты, якія сталі бачныя, калі пыл пачаў асядаць, вяршыні вулканаў рэгіёна Tharsis, прадэманстравалі, што вышыня гэтых аб'ектаў значна перавышае вышыню любой гары, знойдзенай на зямлі, як і чакалі астраномы.

  1. PSRD: Recent Activity on Mars: Fire and Ice. www.psrd.hawaii.edu. Праверана 11 студзеня 2024.