Раўніна Хрыса

Арэал прызямлення КА Вікінг
Раўніна Хрыса (Chryse Planitia[1]) — гіганцкая нізіна, размешчаная на паўночны ўсход субэкватарыяльны часткі заходняга паўшар'я Марса, і якая прымыкае да Ацыдалійскай раўніны.
Назва ўзята з старажытнагрэчаскай мовы і азначае «залатая раўніна». Цэнтр раўніны дыяметрам 1600 км і глыбінёй у 2,5 км знаходзіцца на 27° паўночнай шыраты і 37° заходняй даўгаты. Плошча раўніны складае каля 500 000 км².
Паколькі рэгіён цікавы з геалагічнага пункту гледжання, тут прызямлілася два касмічных апарата:
- 20 ліпеня 1976 КА Вікінг-1 прызямліўся і паслаў першыя фатаграфіі паверхні Марса на Зямлю.
- На краі раўніны 4 снежня 1996 года прызямліўся КА Mars Pathfinder. Да верасня 1997 года было даследавана асяроддзе месца прызямлення.
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Бурба Г.А. Номенклатура деталей рельефа Марса. — М.: Наука, 1981. — 85 с. — 1000 экз, стр 62
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Раўніна Хрыса на Google Mars (англ.)