Кратар Гейла

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Характарыстыкі кратара
Gale big.jpg
Кратар Гейла
Каардынаты: Шаблон:Marscoord/ToolШаблон:Marscoord/Tool
Дыяметр

154[1] км

Эпонім

Уолтэр Фрэдэрык Гейл

Меркаваны ўчастак кратара, які будзе даследаваць Mars Science Laboratory

Кратар Гейла (англ.: Gale crater) — ударны кратар на Марсе, названы ў гонар Уолтэра Фрэдэрыка Гейла, астранома-аматара, які назіраў Марс у канцы XIX стагоддзя і апісаў наяўнасць каналаў на чырвонай планеце. Яго дыяметр каля 154 км і ён мае каардынаты 5.4°S 137,8°E. Геалагічны ўзрост кратара складае прыкладна ад 3,5 да 3,8 мільярдаў гадоў.

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Незвычайнай асаблівасцю кратара Гейл з'яўляецца велізарны насып вакол цэнтральнага піка. Аб'ект складаецца са слаістага матэрыялу, вышынёй 5,5 км над паўночным дном кратара і 4,5 км над паўднёвым дном — ледзь вышэй паўднёвага беражка самога кратара, які, магчыма, быў закладзены на працягу прыблізна 2 мільярдаў гадоў. Паходжанне гэтага ўзвышэння не вядома, але даследаванні паказваюць, што гэта рэшткі эрозіі асадкавых пластоў, якія калісьці запаўнялі кратар цалкам, магчыма, першапачаткова нанесены на дне возера. Аднак маюць месца дыскусіі наконт гэтага. Назіранні за слаістымі адкладамі магчымыя з верхняй часткі насыпа, што наводзіць на думку пра эолавыя працэсы, але паходжанне пластоў ніжняй часткі застаецца неадназначным.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

6 жніўня 2012 года ў раён кратара паспяхова здзейсніў пасадку марсаход Curiosity Марсіянскай Навуковай Лабараторыі. Тэлеметрыя была атрымана ў 9:31 (мінскі час). Ужо праз пяць хвілін атрыманы першыя чорна-белыя здымкі, на адным з якіх бачна цень самога марсахода на марсіянскім грунце.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]