Гара Аскрыйская
Гара Аскрыйская | |
---|---|
![]() | |
11°55′ пн. ш. 75°55′ з. д. / 11,92° пн. ш. 75,92° з. д. | |
Дыяметр кратара | 460 000 м |
Вышыня вяршыні | 18000 м |
![]() |

Гара Аскрыйская (лац.: Ascraeus Mons)[1][2][3] — патухлы вулкан на Марсе, размешчаны ў правінцыі Фарсіда, побач з марсіянскія экватарам. Самы паўночны з трох вулканаў гэтай вобласці. Да поўдня ад яго знаходзіцца гара Паўліна, яшчэ больш на поўдзень — гара Арсія. Найвышэйшая гара ў Сонечнай сістэме, Алімп, знаходзіцца на паўночны захад.
Гара Аскрыйская лічыцца адным з самых высокіх вулканаў на Марсе. Яго вяршыня знаходзіцца на вышыні каля 18 км над сярэднім узроўнем паверхні Марса[4], атмасферны ціск на такой вышыні складае менш за 0.8 мбар (80 Па). Вулкан мае 460 км у дыяметры[4], ён быў сфармаваны адносна нядаўнімі вывяржэннямі вадкай лавы.
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Бурба Г.А. Номенклатура деталей рельефа Марса. — м: Наука, 1981. — 85 с. — 1 000 экз.
- ↑ Карта Марса масштаба 1:20 000 000 с названиями на русском языке, составлена МИИГАиК в 1982 году
- ↑ Ж. Ф. Родионова, Ю. А. Илюхина «Новая карта рельефа Марса»
- ↑ а б Malin Space Science Systems Release No. MOC2-950 Mars Global Surveyor 2004-12-24
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Пра вулканізм на Марсе Архівавана 3 чэрвеня 2004. (англ.)
- Популярная статья о вулканизме планет Архівавана 27 лютага 2008. (руск.)