Анаталійская гіпотэза

З пляцоўкі Вікіпедыя
Індаеўрапейская экспансія паводле анаталійскай гіпотэзы (Gray, Atkinson, 2003[1])

Анаталі́йская гіпотэза прарадзімы індаеўрапейцаў ў Малой Азіі склалася к канцу 1980-х гг. і з'яўляецца асноўным канкурэнтам курганнай гіпотэзы ў навуковай супольнасці.

Фарміраванне гіпотэзы[правіць | правіць зыходнік]

Паняцце анаталійская гіпотэза з'явілася пасля публікацыі кнігі «Археалогія і мова. Загадка індаеўрапейскага паходжання» брытанскага археолага Коліна Рэнфру ў 1987 г. Аднак яна пачала складвацца значна раней. Упершыню на Малую Азію як першаснае месца нараджэння індаеўрапейцаў паказаў нямецкі натураліст Іаган Генрых Фрыдрых Лінк у 1822 г. На аснове параўнання санскрыта з іншымі індаеўрапейскімі мовамі ён вырашыў, што прарадзіма індаеўрапейцаў павінна была знаходзіцца ў вобласці прыручэння раслін і жывёл. У другой палове XX ст. цікавасць да рэгіёна Малой Азіі адрадзілася ў шэрагах лінгвістаў пад уплывам метада глотахраналогіі і крытыкі папярэдніх поглядаў, якія адносілі з'яўленне індаеўрапейскіх моў да 43 тысячагоддзяў да н. э. Ускосны ўнёсак быў зроблены тымі даследчыкамі, хто атаесамляў рэгіён узнікнення індаеўрапейскіх моў з першымі еўрапейскімі неалітычнымі культурамі Балканскага паўвострава.

У 1984 г. савецкімі лінгвістамі Тамазам Гамкрэлідзэ і Вячаславам Івановым была высунута так званая армянская гіпотэза, якая лакалізавала прарадзіму індаеўрапейцаў на поўначы Месапатаміі і Закаўказзі. Найбольш ранні рух індаеўрапейцаў яны звязвалі з носьбітамі анаталійскай дыялектнай групы, што паступова распаўсюдзіліся ў заходнім кірунку[2]. Армянская гіпотэза будавалася на параўнанні старажытных моў, але амаль не падмацоўвалася з боку археалагічных дадзеных.

Анаталійская гіпотэза Коліна Рэнфру актуалізавала глотахраналагічныя даследаванні і ў некаторай ступені прымірала балканскую і армянскую гіпотэзы. Ён сцвярджаў:

Дыскусіі[правіць | правіць зыходнік]

Генетычныя даследаванні, якія праводзіліся з канца XX ст. у большасці падтрымалі курганную гіпотэзу паходжання індаеўрапейцаў[3]. Аднак у 2003 г. лінгвісты Расэл Грэй і Квенцін Аткінсан заявілі, што генетыка дае непераканаўчыя вынікі. Замест гэтага яны ўжылі тэарэму Баеса для разліку часу фарміравання індаеўрапейскіх моў і прыйшлі да высновы, што тыя ўзніклі ў 9 тысячагоддзі да н. э.[4] Хаця іх разлікі не паказвалі пэўную геаграфічную прастору ўзнікнення, даследчыкі падтрымалі анаталійскую гіпотэзу. У адказ на крытыку з боку прыхільнікаў курганнай гіпотэзы, Расэл Грэй, Квенцін Аткінсан, а таксама іх паслядоўнікі ўжылі іншыя статыстычныя мадэлі разлікаў і прыйшлі да папярэдніх высноў. Такім чынам, сучасная дыскусія будуецца на супрацьпастаўленні генетычных і лінгвістычных прыёмаў даследавання.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]