Індахецкая гіпотэза
Індахецкія мовы | |
---|---|
Таксон | Індаеўрапейскія мовы |
Статус | Прапанаваная моўная сям'я |
Арэал | Пярэдняя Азія |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Склад | |
:Іншыя індаеўрапейскія | |
Час падзелу | канец Ⅷ тысячагоддзя да н. э. |
Коды моўнай групы | |
ISO 639-2 | ine |
ISO 639-5 | ine |
У індаеўрапейскай лінгвістыцы тэрмін індахецкая гіпотэза (таксама індаанаталійская) адносіцца да гіпотэзы Э. Форэра (1921) – Э. Г. Стэртэванта (1926) аб тым, што анаталійскія мовы маглі адкалоцца ад агульнаіндаеўрапейскай прамовы значна раней, чым падзяліліся астатнія індаеўрапейскія мовы. Сам па сабе тэрмін можа гучаць не зусім карэктна, паколькі прэфікс інда- не адносіцца канкрэтна да індаарыйскай галіны, але да індаеўрапейскіх моў у цэлым, а кампанент хецкая адносіцца да анаталійскіх моў у цэлым.
Прыхільнікі індахецкай гіпотэзы сцвярджаюць, што падзел мог папярэднічаць распаўсюджванню астатніх галін індаеўрапейскіх моў на некалькі тысячагоддзяў, адбыўшыся, магчыма, ужо каля 7000 гадоў да н. э. У гэтым кантэксце прамову да аддзялення анаталійскай галіны прапануецца назваць протаіндахецкай, тады як протамова, якая аб'ядноўвае ўсе астатнія галіны, да наступнага аддзялення, меркавана тахарскай галіны, ўжо можна было б назваць протаіндаеўрапейскай.
Мовазнаўчы агляд
[правіць | правіць зыходнік]Сярод індаеўрапеістаў (нягледзячы на ўзаемавыключальныя гіпотэзы аб прарадзіме) у цэлым існуе кансэнсус аб тым, што анаталійская галіна аддзялілася ад астатніх індаеўрапейскіх моў раней, чым іншыя галіны. У рамках старой курганнай гіпотэзы (цяпер храналагічна перагледжанай) час падзелу ацэньваўся прыкладна каля 4000 г. да нашай эры.
Некаторыя асноватворныя агульныя рысы, такія як аорыст (катэгорыя дзеяслова, якая пазначае дзеянне без указання на працягласць або канчатак), з перфектнай часціцай -s пры корані, злучаюць анаталійскія мовы хутчэй з паўднёва-ўсходнімі індаеўрапейскімі мовамі, такімі, як грэцкая, армянская[1] і тахарская.[2]
Такія прыкметы, як адсутнасць жаночага роду ў склонавых парадыгмах імёнаў (назоўнікаў і прыметнікаў), супрацьпастаўленне «актыўнага» агульнага роду (намінатыўная парадыгма) і «неактыўнага» сярэдняга роду (эргатыўная парадыгма), спрошчаная сістэма галосных, істотна прасцейшая склонавая парадыгма, менш тыповы для індаеўрапейскіх моў лексікон, і іншыя адметныя рысы тлумачыліся рознымі знаўцамі або як старажытныя артэфакты, або як ядзерныя прыкметы для будучага развіцця, або як вынік працяглых кантактаў з тыпалагічна выдатнымі навакольнымі мовамі па шляху руху ў Анатолію або пасля іхняга прыбыцця ў Анатолію. На карысць індахецкай гіпотэзы, магчыма, сведчыць агульнасць сельскагаспадарчай тэрміналогіі з іншымі індаеўрапейскімі мовамі (паколькі, з гледжання прыхільнікаў анаталійскай гіпотэзы, падзел моў пачаўся ў Анатоліі, якая лічыцца калыскай сельскай гаспадаркі), а таксама ларынгальная тэорыя, паводле якой маглі існаваць адзін або некалькі дадатковых выбуховых або спірантаў у індаеўрапейскай прамове, якія засведчаны ў хецкай мове, аднак толькі рудыментарна — у ІЕ мовах за межамі Анатолі.[3]
Тым не менш, супернікі гіпотэзы паказваюць, што яна надае занадта шмат вагі доказам з анаталійскай галіны. Крытыкі мяркуюць, што анаталійская група павінна размяшчацца на адным узроўні з іншымі групамі індаеўрапейскага дрэва, а не як роўная галіне «ўсіх іншых індаеўрапейскіх». Паводле яшчэ аднаго пункту гледжання, анаталійская падгрупа аддзялілася ад індаеўрапейскай прамовы параўнальна позна, прыкладна ў той жа час, што і арыйскія, і нават пазней, чым грэка-армянская галіна. Трэці пункт гледжання, асабліва распаўсюджаны ў так званай французскай школе індаеўрапейскіх даследаванняў, сцвярджае, што падабенства ў несатэмных мовах у цэлым (уключаючы анаталійскія) можа быць звязана з іхнім перыферыйным размяшчэннем у галіне распаўсюджвання індаеўрапейскіх моў і раннім аддзяленнем, але не сведчыць аб іхнім бліжэйшым да агульнага продку становішчы на моўным дрэве.[4]
Іньясі Ад'ега паказвае на тое, што меркаваць аб «архаічнасці» тых ці іншых з'яў анаталійскіх моў у параўнанні з іншымі індаеўрапейскімі складана з прычыны таго, што яны развіліся ў дапісенны перыяд; аднак агульны масіў з'яў атрымлівае лагічнейшае тлумачэнне ў рамках індахецкай гіпотэзы, тады як у рамках іншых гіпотэз частка з'яў застаюцца без тлумачэнняў.[5]
Даследаванне
[правіць | правіць зыходнік]Выкананы нядаўна матэматычны разлік разыходжання галін індаеўрапейскіх моў, які ўлічвае размеркаванне протаіндаеўрапейскіх дзеясловаў (SLR-D),[6] адпрэчвае больш раннейшае аддзяленне анаталійскіх моў у цэлым і паказвае, што аддзяленне ад генеалагічнага дрэва анаталійскіх (і тахарскіх) моў з'яўляецца пазнейшым — разам з грэцкай, албанскай і армянскай мовамі, у рамках агульнай галіны з індаіранскімі, і ў той жа час асобна ад такіх падгалін, як балтаславянскія, італакельцкія і германскія мовы, якія ставіліся да іншай галіны,[7] такім чынам, падтрымліваючы прыхільнікаў гіпотэзы аб распаўсюджванні ІЕ моў паралельна з распаўсюджваннем бронзавай металургіі.[8]
Такім чынам, вырашальным з'яўляецца пытанне, ці аддзялілася анаталійская галіна да пачатку бронзавага веку, ці нават энеаліту. У рамках агульнаіндаеўрапейскага слоўніка звычайна рэканструююцца рэаліі бронзавага веку, але незразумела, ці заўсёды гэта справядліва для ўспадкаванай лексікі ў анаталійскіх мовах. Ранні бронзавы век пачынаецца ў Анатоліі, прынамсі, з пачатку 3-га тысячагоддзя да н. э. На Каўказе пачатак бронзавага веку датуецца каля 3300 гады да нашай эры. Дапускаецца, што протаанаталійцы былі ўцягнуты ў ранняе развіццё бронзавай металургіі. У любым выпадку, хоць той факт, што анаталійскія мовы маюць агульную металургічную тэрміналогію з іншымі ІЕ мовамі, магло б сведчыць супраць індахецкай гіпотэзы, аднак выключэнне гэтага доказу не пацвярджае аўтаматычна індахецкую гіпотэзу, паколькі меркаванае яе прыхільнікамі аддзяленне анаталійскіх моў каля 4000 г. да н. э., несумненна, папярэднічала эпосе бронзы.
Для доказу дадзенай тэорыі будзе неабходна выявіць фармальна-функцыянальныя канструкцыі, якія могуць быць паслядоўна рэканструяваны ў абедзвюх галінах, але пры гэтым суадносіцца з фармальна-функцыянальнай канструкцыяй, якая (а) адрозніваецца ад абедзвюх, або (б) сведчыць аб вельмі ранняй інавацыі, агульнай для групы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Анаталійская гіпотэза
- Арктычная гіпотэза
- Армянская гіпотэза
- Алвін Клукхорст
- Балканская гіпотэза
- Гіпотэза зыходу з Індыі
- Гіпотэза неалітычнай крэалізацыі
- Гіпотэза палеалітычнай бесперапыннасці
- Даіндаеўрапейскі субстрат
- Індаеўрапейцы
- Індаўральская гіпотэза
- Індаеўрапейскія мовы
- Курганная гіпотэза
- Прарадзіма
- Прарадзіма індаеўрапейцаў
- Праіндаеўрапейцы
- Праіндаеўрапейская мова
Зноскі
- ↑ Britannica 15th edition 22:593
- ↑ Britannica 15th edition 22:667, «The Tocharian problem»
- ↑ Britannica 15th edition, 22 p. 586, 589, 593
- ↑ Britannica 15th edition, 22 p. 594, «Indo-Hittite hypothesis»
- ↑ Anatolian Languages and Proto-Indo-European | Ignasi-Xavier Adiego Lajara - Academia.edu . Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2021. Праверана 29 сакавіка 2018.
- ↑ H.J. Holm (2008) used a digital version of the most up to date and acknowledged Indo-European dictionary, the «Lexikon der indogermanischen Verben» (Rix et al. 2002, second edition)- referred to as «LIV-2» — capitalizing on the linguistic commonplace that verbs are borrowed to a much lesser degree than nouns
- ↑ [1] Архівавана 11 кастрычніка 2017. Holm, Hans J. (to appear march, 2008): The Distribution of Data in Word Lists and its Impact on the Subgrouping of Languages.
- ↑ [2] Архівавана 5 верасня 2019. A possible Homeland of the Indo-European Languages And their Migrations in the Light of the Separation Level Recovery (SLRD) Method — Hans J. Holm
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Schmidt, Karl Horst (1992). Contributions from New Data to the Reconstruction of the Proto-Language. In: Edgar Polomé and Werner Winter, eds. Reconstructing Languages and Cultures. Berlin/New York: Mouton de Gruyter, 35-62.
- Sturtevant, Edgar H. (1931). Hittite glossary: words of known or conjectured meaning, with Sumerian ideograms and Accadian words common in Hittite texts. Language, Vol. 7, No. 2, pp. 3–82., Language Monograph No. 9.
- Sturtevant, Edgar H. (1932). «The Development of the Stops in Hittite». Journal of the American Oriental Society (Journal of the American Oriental Society, Vol. 52, No. 1) 52 (1): 1–12.
- Sturtevant, Edgar H. A. (1933, 1951). Comparative Grammar of the Hittite Language. Rev. ed. New Haven: Yale University Press, 1951. First edition: 1933.
- Sturtevant, Edgar H. A. (1942). The Indo-Hittite laryngeals. Baltimore: Linguistic Society of America.
- Sturtevant, Edgar H. (1940). «Evidence for voicing in Hittite g». Language (Language, Vol. 16, No. 2) 16 (2): 81–87.
- Sturtevant, Edgar H. A., & George Bechtel (1935). A Hittite Chrestomathy. Baltimore: Linguistic Society of America.
- Alwin Kloekhorst. The Hittite verbal system and the Indo-Hittite hypothesis // Reconstructing Early Indo-European Language and Culture. University of Copenhagen, 13 September 2017 .
- Kloekhorst, A., & Pronk, T. (2019). Reconstructing Proto-Indo-Anatolian and Proto-Indo-Uralic // The Precursors of Proto-Indo-European. Leiden, The Netherlands: Brill.
- Pronk, T. C. (2022). Indo-European secondary products terminology and the dating of Proto-Indo-Anatolian // Journal Of Indo-European Studies, 49(1&2), 141-170.
Дадатковая літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Melchert, H. Craig. The Position of Anatolian (2012).