Анатоль Канстанцінавіч Дудкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Анатоль Канстанцінавіч Дудкін
Пракурор Магілёўскай вобласці
снежань 1996 — лістапад 2007
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Беларускі транспартны пракурор
лістапада 2007 — лістапад 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Начальнік ўпраўлення Генеральнай пракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства на транспарце і ў мытных органах
лістапад 2014 — 21 мая 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
 
Адукацыя
Дзейнасць пракурор
Месца працы
Нараджэнне 28 жніўня 1964(1964-08-28)
Смерць 21 мая 2019(2019-05-21) (54 гады)
Пахаванне
 
Узнагароды

Анатоль Канстанцінавіч Дудкін (28 жніўня 1964, в. Малы Трылесін, Бялыніцкі раён, Магілёўская вобласць — 21 мая 2019) — беларускі пракурор.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1986 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Працоўную дзейнасць пачаў з пасады стажора пракуратуры Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці, працягнуў стажорам, а затым і памочнікам пракурора Шклоўскага раёна.

З лютага 1988 года — следчы пракуратуры Шклоўскага раёна, з ліпеня 1989 года — старэйшы следчы пракуратуры Магілёўскай вобласці. У лістападзе 1991 года прызначаны пракурорам аддзела пракуратуры Магілёўскай вобласці па наглядзе за следствам і дазнаннем у органах унутраных спраў. Са снежня 1991 года — намеснік Магілёўскага прыродаахоўнага пракурора. З 1993 года па 1995 год працаваў пракурорам Хоцімскага раёна, з 1995 па 1996 гады — пракурорам Шклоўскага раёна. Са снежня 1996 года па лістапад 2007 — пракурор Магілёўскай вобласці.

З лістапада 2007 года па лістапад 2014 года — Беларускі транспартны пракурор. У лістападзе 2014 года Беларуская транспартная пракуратура была ператворана ва ўпраўленне Генеральнай пракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства на транспарце і ў мытных органах, якое ўзначаліў Дудкін.

Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

За час працы на розных пасадах у органах пракуратуры ганараваны ганаровым званнем «Заслужаны працаўнік органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь», узнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III, II і I ступені.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]