Анатоль Кунцэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Кунцэвіч
Анатоль Кунцэвіч, 1947 год
Анатоль Кунцэвіч, 1947 год
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Анатоль Сумны
Дата нараджэння 14 красавіка 1912(1912-04-14)
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1970
Дзеці Мікола і Юрык
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, рэлігійны дзеяч, паэт
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анато́ль Кунцэ́віч (псеўданім: Анатоль Сумны; 14 красавіка 1912, магчыма в. Ялоўка, гміна Ялоўка — ?) — беларускі грамадскі і царкоўны дзеяч, паэт, сябар Літаратурнай сустані «Баявая Ўскалось». З канца 1940-х жыў у Сіднеі (Аўстралія), быў прыхільнікам Беларускай Цэнтральнай Рады.

Біяграфічны нарыс[правіць | правіць зыходнік]

Анатоль Кунцэвіч нарадзіўся 14 красавіка 1912 года на Беласточчыне, магчыма, у вёсцы Ялоўцы. Паводле іншых звестак, ён нарадзіўся 14 чэрвеня ў Пінску. Але гэта малаверагодна, бо ў паваенных дакументах ён сам указваў, што нарадзіўся на Беласточчыне. Бацька яго ў Ялоўцы быў святаром. Там, у Ялоўцы, Анатоль у 1924 годзе паступіў у Віленскую духоўную семінарыю. А пасля семінарыі скончыў яшчэ факультэт праваслаўнага багаслоўя Варшаўскага ўніверсітэта.

У 1926 годзе юнака забралі на вайсковую службу. Служыў ён у 81-м палку пяхоты ў Брэсце. А пасля службы вярнуўся дамоў і прыняў духоўны сан. Пасвяціў яго ў духоўны сан пазнейшы мітрапаліт Аляксандр Іназемцаў у Пінску.

У Германіі[правіць | правіць зыходнік]

У 1942 годзе Анатоль Кунцэвіч выехаў у Германію. Разам з ім выехалі жонка і двое іх сыноў — Мікола і Юрык, ягоны брат Мікалай з жонкай, а таксама маці з бацькам. Спадар Анатоль працаваў настаяцелем праваслаўнай царквы ў Нортгайме. Адтуль ён звярнуўся з прашэннем да епіскапа Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (БАПЦ) Сяргея Ахатэнкі, каб той прыняў яго пад ягоную юрысдыкцыю і прызначыў настаяцелем праваслаўнай парафіі пры лагеры ў Гановеры. Хутка яго просьбу задаволілі. І Кунцэвіч быў прызначаны настаяцелем праваслаўнага прыходу БАПЦ у лагеры ДП у Гановеры.

Браты(недаступная спасылка) Мікалай і Анатоль Кунцэвічы (злева направа) са сваімі жонкамі, іхняя маці з унукамі — сынамі Анатоля.

Святарскія абавязкі Анатоль Кунцэвіч выконваў шчыра і аддана. Па хадайніцтву епархіяльнага эканома і сакратара Міколы Дзямідава, пастановай кіраўніцтва БАПЦ ад 2 студзеня 1949 года за вельмі карысную і паспяховую дзейнасць і за арганізацыю царкоўна-прыхадскога жыцця сярод праваслаўных беларусаў, протаіерэю Анатолю Кунцэвічу была выказаная падзяка і просьба да Уладыкі Сяргея Ахатэнкі ўзнагародзіць яго чарговай протаіерэйскай узнагародай. А таксама прызначыць Анатоля Кунцэвіча благачынным прыходаў БАПЦ на англійскую зону і даручыць яму далейшую арганізацыю новых прыходаў і часовае адміністрацыйнае кіраўніцтва імі ў англійскай зоне да прызначэння адпаведных настаяцеляў. Гэта была для Кунцэвіча прыемная навіна. І ён з новай сілай узяўся за працу.

У 1944 знаходзіўся ў Берліне. Разам з Сяргеем Хмарам, Васілём Вярбінам, Васілём Вірам спрабуе аб’яднаць беларускіх паэтаў у Германіі. Анатоль Сумны і яго сябры-паэты падрыхтавалі і вясной 1945 года выдалі літаратурны альманах «Ускалось». Але англійскія самалёты знішчылі гэтае выданне разам з друкарняй. А паэты раз’ехаліся па розных краінах свету[1].

У Аўстраліі[правіць | правіць зыходнік]

Але хутка Уладыка Сяргей пакінуў Германію і выехаў у Аўстралію, у Сідней. За ім выехаў і Анатоль Кунцэвіч. У 1952 годзе ў Сіднеі ўжо дзейнічала парафія БАПЦ, у якой набажэнствы праводзіў святар Зялінскі, да якога далучыўся і протаіерэй Анатоль Кунцэвіч. Там Кунцэвіч таксама прымаў удзел у працы Беларускага Аб’яднання ў Новым Паўднёвым Уэльсе, дапамагаў беларусам набажэнствамі. Але, як і большасць святароў БАПЦ, Анатоль Кунцэвіч мусіў працаваць і яшчэ ў іншым месцы, імаверна, займаўся фізічнай працай. А калі ў 1957 годзе Уладыка Сяргей пераехаў у Перт, то Кунцэвіч адыйшоў ад грамадскай беларускай справы і ад царкоўнай.

Анатоль Сумны ўваходзіў у рэдкалегію часопіса «Баявая Ўскалось», перапісваўся з Сяргеем Хмарам. Праўда, сваіх вершаў Сумны друкаваў мала. Адзін верш «Маліцьба» быў адшуканы ў часопісе «Баявая Ўскалось» (1970, № 10).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Сяргей Чыгрын. Беларуская Беласточчына (бел.). — Менск: Беларускі Кнігазбор, 2008.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]