Анатоль Пятровіч Сманцэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Пятровіч Сманцэр
Дата нараджэння 4 мая 1933(1933-05-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 2020(2020-01-14) (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера педагогіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар педагагічных навук (1992)
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомыя вучні Маргарыта Міхайлаўна Сіроткіна
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Анатоль Пятровіч Сманцэр (4 мая 1933 — 14 студзеня 2020[1]) — вучоны ў галіне педагогікі, доктар педагагічных навук (1993), прафесар (1994). Акадэмік Беларускай акадэміі адукацыі (1995), Міжнароднай акадэміі акмеалагічных навук (1998), Міжнароднай славянскай акадэміі адукацыі імя Я. А. Каменскага (2004)[2][3]. Ганаровы прафесар Тульскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Л. М. Талстога[4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Лабачыха (Барысаўскі раён, Мінская вобласць Беларусі). У 1960 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. Да 1964 года працаваў настаўнікам фізікі і матэматыкі ў школе ў вёсцы Зачысце. З 1964 года А. П. Сманцэр у Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1964—1966 гадах выкладчык матэматыкі падрыхтоўчага факультэта, у 1966—1976 гадах старшы выкладчык. У 1975 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Функции школьных учебных задач в условиях научной революции»[3]. У 1978—1992 гадах дацэнт, з 1992 года — прафесар, у 1994—1999 гадах — загадчык кафедры педагогікі. З 1999 па 2001 год А. П. Сманцэр на пасадзе кафедры педагогікі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі[3].

Навуковая і грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш за 214 навуковых прац па праблемах навучання і выхавання моладзі, падрыхтоўкі і развіцця творчага патэнцыялу настаўнікаў, гуманізацыі школьнай матэматычнай адукацыі і адукацыі ў вышэйшых навучальных установах, пераемнасці ў адукацыі і інш. Аўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў і адзін з аўтараў канцэпцыі бесперапыннай педагагічнай адукацыі[5].

Сярод апублікаванага:

  • Преемственность в системе непрерывного образования: методические рекомендации для студентов педагогических отделений университетов, слушателей факультета повышения квалификации учителей. — Мн.: БГУ, 1991―1992.
  • Преемственность обучения математике в средней и высшей школе / А. П. Сманцер, Н. А. Березовин. — Мн.: Университетское, 1985.
  • Гуманизация педагогического процесса. — Мн.: Бестпринт, 2005.
  • Формирование у студентов ценностного отношения к образованию в процессе обучения: монография / А. П. Сманцер, Т. А. Ханалыев . — Мн.: БГПУ, 2010.
  • Теоретическое обоснование модели подготовки будущих учителей к работе с детьми в условиях инклюзивного образования / А. П. Сманцер, З. С. Курбыко // Вестник Полоцкого государственного университета : научно-теоретический журнал. — 2013. ― № 15.

Намеснік старшыні Савета па абароне доктарскіх дысертацый у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1996—2000), член Савета па абароне доктарскіх дысертацый (2000—2003), намеснік старшыні Савета па абароне кандыдацкіх дысертацый у Беларускім дзяржаўным універсітэце (2000—2003), член дысертацыйнага савета ў Смаленскім дзяржаўным педагагічным універсітэце, член экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (1997—2003), Член Прэзідыума Педагагічнага таварыства Рэспублікі Беларусь[3].

Зноскі

  1. Мехмат БДУ
  2. Сманцэр Анатоль Пятровіч, доктар педагагічных навук, агульная педагогіка на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
  3. а б в г Сманцер Анатолий Петрович Архівавана 14 жніўня 2022. // Кафедра педагогікі і праблем развіцця адукацыі БДУ
  4. Почётные профессор Архівавана 5 сакавіка 2022. (руск.) // Сайт Тульскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Л. М. Талстога
  5. БелЭн 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]