Анатоль Фёдаравіч Яцкевіч
Анатоль Фёдаравіч Яцкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 верасня 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 красавіка 1993 (67 гадоў) |
Грамадзянства | |
Дзеці | Сяргей Анатолевіч Яцкевіч |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук (1973) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Анатоль Фёдаравіч Яцкевіч (21 верасня 1925, в. Вуглы, Лагойскі раён, Мінская вобласць — 2 красавіка 1993) — беларускі філосаф, сацыёлаг. Доктар філасофскіх навук (1973), прафесар (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (гістарычны факультэт, 1951; аспірантура, 1956).
Працаваў у Стаўбцоўскім дзіцячым доме (1946, настаўнік), Баранавіцкім абласным камітэце ЛКСМБ (1946—1952, лектар, загадчык лектарскай групы), Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце (1952—1955, выкладчык кафедры марксізму-ленінізму), Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1955—1967, дацэнт кафедры марксізму-ленінізму, кафедры філасофіі і палітэканоміі, у 1963—1967 — прарэктар па вучэбнай і навуковай рабоце), Брэсцкім політэхнічным інстытуце (з 1967, прафесар кафедры «Марксісцка-ленінская філасофія», у 1969—1993 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: тэарэтыка-матадалагічныя праблемы філасофіі, сацыялогіі і культуры; сацыяльныя працэсы ў грамадствах пераходнага перыяду; нацыянальная самасвядомасць.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
- сын Сяргей Анатолевіч Яцкевіч (нар. 1949), доктар філасофскіх навук.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Медалі «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені, «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і інш.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Механизм проявления общеэкономических законов в советском обществе (философско-социологическое исследование) : автореферат диссертации … доктора философских наук : 09.620 / А. Ф. Яцкевич. — Минск, 1972.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Яцкевіч Анатоль Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 322. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Яцкевич Анатолий Федорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 737—738.
- Яцкевич Анатолий Федорович // Минская область : энциклопедия : [в 2 т.]. — Минск, 2007. — Т. 2. — С. 759—760.
- Яцкевич Анатолий Федорович // Брэст = Брест = Brest : 1000 : энциклопедия. — Минск, 2019. — С. 361—362.
- Яцкевіч Анатоль Фёдаравіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2001 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 27—28.
- Нарадзіліся 21 верасня
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Лагойскім раёне
- Памерлі 2 красавіка
- Памерлі ў 1993 годзе
- Выкладчыкі Баранавіцкага настаўніцкага інстытута
- Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Дактары філасофскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філосафы СССР
- Філосафы Беларусі
- Сацыёлагі СССР
- Сацыёлагі Беларусі