Андрай Кіска
Андрай Кіска | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
славацк.: Andrej Kiska | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іван Гашпаравіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 лютага 1963[3][4] (59 гадоў) |
||||||
Жонка | Марціна Кіскава | ||||||
Дзеці |
Андрай Кіска-мал. Наталля Кіскава Вераніка Кіскава Віктар Кіска |
||||||
Веравызнанне | хрысціянства[1][2] | ||||||
Партыя | Памылка Lua у Модуль:Wikidata на радку 615: attempt to concatenate local 'result' (a nil value). | ||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | інжынер-электрык | ||||||
Дзейнасць | прадпрымальнік, палітык | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | andrejkiska.sk | ||||||
![]() |
А́ндрай Кі́ска (славацк.: Andrej Kiska; 2 лютага 1963, Попрад, ЧССР) — прэзідэнт Славакіі (2014-2019), славацкі прадпрымальнік, мецэнат. Менеджар года-2006, лаўрэат прэміі «Крыштальнае крыло» за філантрапію (2011).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Попрадзе ў сям’і настаўнікаў. Скончыў электратэхнічны факультэт Браціслаўскага тэхнічнага ўніверсітэта са званнем інжынера-мікраэлектроніка. Працаваў праектантам у Попрадзе[5]. У 1990 годзе з’ехаў у Злучаныя Штаты, дзе працаваў на будоўлі, помпавай станцыі і ў рэстаране хуткага харчавання[6][7].
Неўзабаве інвеставаў увесь заробак у акцыі амерыканскай брокерскай кампаніі, якая дзейнічала на таварнай біржы. Праз тры тыдні яна, аднак, збанкрутавала[7]. Паводле ўласнага прызнання, яго побыт у ЗША вызначыў будучую кар’еру: «З Амерыкі я вярнуўся з непахісным намерам займацца прадпрымальніцтвам»[8].
Андрай Кіска вярнуўся на радзіму ў снежні 1991[7]. У сакавіку 1992 разам з братам Яраславам і стрыем Быстрыкам заснаваў у Кежмарку таварыства з абмежаванай адказнасцю «Triangle group international»[9][10], якое дзейнічала як філіял аднайменнай кампаніі з Паўночнай Караліны, належнай іхнім сябрам[7]. Фірма валодала сеткай ювелірных майстэрняў у Славакіі і мела філіял у Остраве. Пасля няўдачы з вырабам уласных залатых упрыгажэнняў яна занялася закупкай іх у славацкіх і чэшскіх вытворцаў і перапродажам у Злучаных Штатах. З гэтай мэтай у ЗША яны заснавалі кампанію «Eurogold», якая, аднак, не вытрымала канкурэнцыі[7].
8 кастрычніка 1996 прадпрымальнікі заснавалі ТАА «TatraCredit»[11], якая займалася набыццём бытавой электронікі непасрэдна ад вытворцаў, пасля прадаючы яе пакупнікам у растэрміноўку. Пазней асартымент таксама пашырыўся на мэблю, спартыўныя тавары, цацкі і да т. п. У 1999 Кіскі заснавалі акцыянернае таварыства «Quatro»[12], якое прапаноўвала афармленне растэрміноўкі непасрэдна ў крамах. Як зазначыў Андрай Кіска: «Гэта тыповая амерыканская мадэль, калі вы валодаеце паспяховай фірмай і самі ствараеце ёй канкурэнцыю»[8].
Сетка звязаных фірмаў «TatraCredit» і «Quatro» паступова дапоўнілася акцыянерным таварыствам «Slovenská požičovňa»[13], Q — CAR[14] і «Slovenské kreditné karty»[15], дзякуючы чаму стала найбуйнейшай у Славакіі крэдытнай фірмай з прыкладна 400 000 кліентаў[7]. У снежні 2004 пяць гэтых кампаній набыў Усеагульны крэдытны банк[16] і ўключыў іх у структуру холдынгавай кампаніі «Consumer Finance Holding»[17][18].
У 2006 годзе Андрай Кіска разам з былым калегам і заснавальнікам рэкламнай агенцыі Ігарам Бросманам заснаваў некамерцыйную арганізацыю «Добры ангел»[19]. У 2011 атрымаў узнагароду «Крыштальнае крыло» за філянтрапію[20].
У 2014 годзе перамог на прэзідэнцкіх выбарах, у другім туры набраўшы 59,38 % галасоў.
Зноскі
- ↑ Kandidát na prezidenta Andrej Kiska o svojom svetonázore(нявызн.) (недаступная спасылка). Humanisti.sk (25 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2014. Праверана 23 March 2014.
- ↑ Sledovali sme online: Do Kisku sa pustil Fico aj Kňažko. Pre scientológiu(нявызн.) . Hospodárske noviny (12 сакавіка 2014). Праверана 23 March 2014.
- ↑ Andrej Kiska // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Andrej Kiska // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Andrej Kiska(славацк.) . Aktuality.sk. Праверана 21 сакавіка 2014.
- ↑ Čorná, Tina milionár Andrej Kiska: Dobro treba robiť z princípu(славацк.) . SME. Праверана 21 сакавіка 2014.
- ↑ 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 7,5 Baťo, Rado Архіўная копія(славацк.) (недаступная спасылка). Trend. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2014. Праверана 2 красавіка 2014.
- ↑ 8,0 8,1 Ondrejka, Jana Архіўная копія(славацк.) (недаступная спасылка). Next Future. Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2014. Праверана 2 красавіка 2014.
- ↑ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : TRIANGLE GROUP INTERNATIONAL, s.r.o.; skrátený názov: TGI, s.r.o.(славацк.) . Ministerstvo spravodlivosti SR. Праверана 23 сакавіка 2014.
- ↑ TRIANGLE GROUP INTERNATIONAL, s.r.o. : O nás(славацк.) . TGI. Праверана 21 сакавіка 2014.
- ↑ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : TatraCredit, s.r.o. Kežmarok(славацк.) . Ministerstvo spravodlivosti SR. Праверана 23 сакавіка 2014.
- ↑ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : QUATRO, a.s.(славацк.) . Ministerstvo spravodlivosti SR. Праверана 23 сакавіка 2014.
- ↑ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : SLOVENSKÁ POŽIČOVŇA, a.s.(славацк.) . Ministerstvo spravodlivosti SR. Праверана 23 сакавіка 2014.
- ↑ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : Q - CAR, a.s.(славацк.) . Ministerstvo spravodlivosti SR. Праверана 23 сакавіка 2014.
- ↑ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : Slovenské kreditné karty, a.s.(славацк.) . Ministerstvo spravodlivosti SR. Праверана 23 сакавіка 2014.
- ↑ Kláseková, Martina Архіўная копія(славацк.) (недаступная спасылка). Trend. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2014. Праверана 2 красавіка 2014.
- ↑ Výpis z Obchodného registra Okresného súdu Prešov : Consumer Finance Holding, a.s.(славацк.) . Ministerstvo spravodlivosti SR. Праверана 23 сакавіка 2014.
- ↑ Архіўная копія(славацк.) (недаступная спасылка). Consumer Finance Holding. Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2014. Праверана 2 красавіка 2014.
- ↑ Zakladatelia(славацк.) . Dobrý anjel. Праверана 21 сакавіка 2014.
- ↑ Архіўная копія(славацк.) (недаступная спасылка). Krištáľové krídlo. Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2014. Праверана 2 красавіка 2014.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрай Кіска
- Афіцыйная старонка
- Жыццяпіс
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Попрадзе
- Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
- Кавалеры ордэна Людавіта Штура 1 класа
- Узнагароджаныя Крыжам Прыбіны
- Кавалеры Ордэны Зоркі Румыніі
- Асобы
- Прэзідэнты Славакіі
- Прадпрымальнікі Славакіі
- Філантропы
- Мецэнаты Славакіі