Перайсці да зместу

Кежмарак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кежмарк)
Горад
Кежмарак
славацк.: Kežmarok
Царква ў Кежмарку
Царква ў Кежмарку
49°08′18″ пн. ш. 20°25′45″ у. д.HGЯO
Краіна
Статус Раённы цэнтр
Край Прэшаўскі край
Раён Кежмарак
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1251
Першая згадка 1251
Горад з 1269
Плошча 24,83 км²
Вышыня цэнтра 626 м
Водныя аб’екты Попрад[d]
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 15 145 чал. (31 снежня 2024)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 052
Паштовы індэкс 060 01
Аўтамабільны код KK
kezmarok.sk
Паказаць/схаваць карты
Кежмарак (Славакія)
Кежмарак
Кежмарак

Ке́жмарак (славацк.: Kežmarok, ням.: Kesmark/Käsmark, венг.: Késmárk) — горад ва ўсходняй Славакіі на рацэ Попрад паміж Высокімі Татрамі і Левачскімі Врхамі. Цэнтр Спішскай вобласці Прэшаўскага края.

Кежмарак утварыўся ў XIII ст. аб’яднаннем трох блізкіх паселішчаў — славацкіх рыбакоў, нямецкіх каланістаў і каралеўскіх мытных вартавых. Упершыню згадваецца ў 1251 годзе ў лісце караля Белы IV як «Villa (Saxonum apud Ecclesiam) Sancte Elisabeth». Гарадскія правы Кежмарак атрымаў у 1269 годзе разам з правам на ўласны сырны рынак (па-нямецку «Käsemarkt» — «сырны рынак»).

У Кежмарку вясной 1410 года, падчас Вялікай вайны, адбываліся перамовы вялікага князя літоўскага Вітаўта з венгерскім каралём Жыгімонтам. 6 красавіка 1410 года ў Кежмарку быў здзейснены замах на Вітаўта, падпалена частка горада, дзе ён размясціўся і ў пажары атрад наёмнікаў напаў на двор князя, але ахова здолела адбіцца[2].

25 красавіка 1433 года горад моцна пацярпеў ад нападу гусітаў. Пасля 1440 года ў Кежмарку засядаў граф Спіша. У XV стагоддзі (потым яшчэ раз у 1655 годзе) стаў вольным каралеўскім горадам. У пачатку XVI стагоддзя горад аднагалосна прыняў лютэранства. У сярэднявеччы Кежмарак быў багатым гандлёвым і рамесным горадам.

Кежмарк быў крэпасцю роду Цёкалі (Thököly).

У 1918 годзе група кежмарскіх славакаў абвясціла незалежную Славацкую рэспубліку.

Да Другой сусветнай вайны ў Кежмарку пражывала вялікая колькасць этнічных немцаў (глядзіце карпацкія немцы). Таксама была вялікая яўрэйская абшчына. Падчас вайны пад пратэкцыяй першай Славацкай рэспублікі каля 3000 яўрэяў былі дэпартаваныя ў нямецкія лагеры смерці. Усе немцы пакінулі горад у 1944 годзе пры набліжэнні Чырвонай арміі.

У 1950 годзе Кежмарак быў абвешчаны архітэктурным запаведнікам.

Статыстыка насельніцтва (10 гадоў)[3]
Год1994200420142024
Колькасць людзей17 79617 17916 63615 145
Розніца −3,46 % −3,16 % −8,96 %
Статыстыка насельніцтва[3]
Год20232024
Колькасць людзей15 23815 145
Розніца−0,61 %

Паводле перапісу 2001 года ў горадзе налічваліся 17 383 жыхары. 95,21 % з іх славакі, 1,59 % цыганы, 0,83 % чэхі і 0,43 % немцы[4]. Па веравызнанні 77,50 % рымска-каталікі, 10,98 % без рэлігійнай прыналежнасці, 4,83 % лютэране і 2,63 % грэка-каталікі[4].

Гарады-пабрацімы[5]

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr]Bratislava: ŠÚ SR, 2025. Праверана 24 красавіка 2025.
  2. Каляндар-2010 «600 год перамогі пад Грунвальдам» / Аўтар-укладальнік Дудар А. Г. — УП «Арэх». — 100 экз.
  3. а б Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK]. Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
  4. а б Municipal Statistics (англ.)(недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic (15 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2007. Праверана 4 верасня 2012.
  5. Oficiálne stránky mesta Kežmarok (славацк.). kezmarok.sk (8 лютага 2010).