Андрыс Вэянс
Андрыс Вэянс | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 красавіка 1927[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 снежня 2005[2] (78 гадоў) |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт |
А́ндрыс Вэ́янс[3] (лат.: Andris Vejāns, сапраўднае імя Донат Геранімавіч Калнач; 20 красавіка 1927, воласць Нірза , Латвія) — латышскі паэт. Заслужаны дзеяч культуты Латвіі (1965). Скончыў у 1950 годзе Рыжскі педагагічны інстытут.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкуецца з 1946 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Маладосць» (1953), «Сонца узнімаецца вышэй» (1957, Дзяржаўная прэмія Латвіі, 1957), «Гады і сляды» (1964), «За возерам высокія горы» (1977), «Экватар раздзяляе шлях» (1981), зборніка вершаў і прозы «Белы карабель у сініх водах» (1974) і інш. У творах узнімае праблемы развіцця асобы, яе грамадзянскай адказнасці, узаемасувязі лёсу чалавека і народа. Паэзіі Вэянса характэрны гарманічнасць пачуццяў, вобразнасць, музычнасць.
Пераклаў на латышскую мову зборнікі вершаў П. Панчанкі, асобныя творы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, М. Танка, П. Пестрака, Р. Барадуліна, B. Віткі, А. Зарыцкага, К. Кірэенкі, C. Шушкевіча.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]На беларускую мову творы Вэянса пераклалі Э. Агняцвет, Р. Барадулін, Е. Лось.
У кнігах:
- Ветрык, вей… Мн., 1959;
Зноскі
- ↑ Andris Vējans // https://www.vle.lt/straipsnis/andris-vejans/
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 16 студзеня 2020.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з латышска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Веян Андрыс. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Нарадзіліся 20 красавіка
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Латвіі
- Памерлі 8 снежня
- Памерлі ў 2005 годзе
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Латышскамоўныя паэты
- Паэты Латвіі
- Паэты XX стагоддзя
- Заслужаныя дзеячы культуры Латвійскай ССР
- Выпускнікі Рыжскага педагагічнага інстытута
- Перакладчыкі Латвіі
- Перакладчыкі XX стагоддзя
- Перакладчыкі на латышскую мову
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Латвійскай ССР