Андрэй Данатавіч Сіняўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Данатавіч Сіняўскі
Andrei Sinyavsky (1975).jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 8 кастрычніка 1925(1925-10-08)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 25 лютага 1997(1997-02-25)[1][2][…] (71 год)
Месца смерці:
Пахаванне:
Грамадзянства:
Жонка: Марыя Васільеўна Разанава[d]
Дзеці: Ягор Гран[d]
Альма-матар:
Месца працы:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, літаратурны крытык, пісьменнік-фантаст
Валодае мовамі: руская[1]
Мова твораў: руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс: Siniavski-april-1983.jpg
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Андрэй Данатавіч Сіняўскі (руск.: Андрей Донатович Синявский; 8 кастрычніка 1925, Масква — 25 лютага 1997) — рускі літаратуразнавец, пісьменнік, літаратурны крытык; палітвязень.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Увосень 1965 А. Сіняўскі быў арыштаваны разам з Ю. Даніэлем па абвінавачванні ў антысавецкай прапагандзе і агітацыі. У лютым 1966 асуджаны Вярхоўным судом на сем гадоў калоніі. Суд над пісьменнікамі, вядомы як «Працэс Сіняўскага — Даніэля», суправаджаўся тэндэнцыйным асвятленнем у друку і быў задуманы як прапагандысцкае шоў з выкрыццямі і пакаяннямі, аднак ні А. Сіняўскі, ні Ю. Даніэль не прызналі сябе вінаватымі. Неўзабаве пасля вызвалення ў 1973 годзе паехаў па запрашэнні Сарбоны на працу ў Францыю, дзе і жыў да канца жыцця, працуючы прафесарам рускай літаратуры.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

А. Сіняўскі быў адным з вядучых літаратурных крытыкаў часопіса «Новый мир», галоўным рэдактарам якога ў той час быў А. Твардоўскі. Аўтар літаратуразнаўчых прац пра творчасць М. Горкага, Б. Пастарнака, І. Бабеля, Г. Ахматавай. З 1955 пачаў пісаць празаічныя творы. У тагачасным СССР у сувязі з цэнзурай яго творы не маглі быць надрукаваныя, і Андрэй Сіняўскі выдаваў іх на Захадзе пад псеўданімам Абрам Тэрц (руск.: Абрам Терц). Былі надрукаваныя раман «Суд ідзе» («Суд идёт») і аповесць «Любімаў» («Любимов»), якія ўвайшлі ў зборнік прозы «Фантастычны свет Абрама Тэрца» («Фантастический мир Абрама Терца»), а таксама артыкул «Што такое сацыялістычны рэалізм?», у якім высмейваліся савецкая літаратура.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 Andrei Sinyavsky // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Andrey Donatovich Sinyavsky // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118614665 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  5. LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]