Андрэй Дындовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Андрэй Дындовіч (Дэндовіч)
польск.: Andrzej Dyndowicz (Dendowicz)
Род дзейнасці: святар, педагог
Дата нараджэння: каля 1606
Месца нараджэння: Мазовія
Дата смерці: 27 верасня 1659
Месца смерці: Воўчын

Андрэй Дындовіч (Дэндовіч) (польск.: Andrzej Dyndowicz (Dendowicz); каля 1606, Мазовія27 верасня 1659, Воўчын[1]) – езуіцкі святар і педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 19 жніўня 1624 г. у Вільні. Пасля выпрабаванняў у навіцыяце авалодваў педагагічным майстэрствам пад кіраўніцтвам слынных прафесараў Валенція Кёльнскага і Мацея Сарбеўскага ў настаўніцкай семінарыі пры Полацкім езуіцкім калегіуме (1626–1627). У 1627–1630 гг. вывучаў філасофію ў Пултуску. Выкладаў у шэрагу навучальных устаноў езуітаў, у тым ліку ў Гродзенскім калегіуме. Скончыў курс тэалогіі ў Віленскай акадэміі (1633–1637) і быў высвечаны ў сталіцы на ксяндза[2].

Прафесар рыторыкі для семінарыстаў-езуітаў у настаўніцкай семінарыі пры Віленскай акадэміі (1642–1643). Прафесар маральнай тэалогіі і прэфект школ у Аршанскім езуіцкім калегіуме (1643–1644), прэфект школ і прэфект музычнай бурсы у Смаленскім (1644–1646), Полацкім (1648–1649) і Пултускім (1652–1653) езуіцкіх калегіумах. Узначальваў калегіум у Оршы (1653–1655). Пад час ваенных падзей другой паловы 1650-х гг. займаўся місіянерскай дзейнасцю у вёсках, а таксама быў прыдворным прапаведнікам і вайсковым капеланам скарбніка ВКЛ (1655–1659)[2].

Зноскі

  1. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
  2. 2,0 2,1 Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. – Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie –Wydawnictwo WAM, 2017. – s. 54.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
  • Królikowska, A. Profesorowie jezuickich seminariów nauczycielskich od XVI do XVIII wieku. Słownik biograficzny / A.Królikowska. – Kraków: Wydawnictwo Naukowe Akademii Ignatianum w Krakowie –Wydawnictwo WAM, 2017. – 188 s.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.