Андрэй Генадзевіч Лясюк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Андрэй Лясюк)
Футбол
Андрэй Лясюк
Поўнае імя Андрэй Генадзевіч Лясюк
Нарадзіўся 14 красавіка 1983(1983-04-14)[1] (41 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 177 см
Вага 74 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2004 Беларусь Дынама (Брэст) 32 (4)
2004   Беларусь Пінск-900 13 (18)
2005 Беларусь Нёман (Гродна) 22 (4)
2006 Беларусь Хваля (Пінск) 8 (6)
2006—2007 Беларусь Мінск 20 (6)
2007—2010 Беларусь Дняпро (Магілёў) 50 (17)
2011 Беларусь Гомель 11 (0)
2011 Беларусь Дняпро (Магілёў) 12 (3)
2012—2013 Беларусь Нёман (Гродна) 43 (9)
2014 Беларусь Хваля (Пінск) 12 (8)
2014—2015 Беларусь Гарадзея 35 (13)
2016 Літва Каўна Жальгірыс 9 (0)
2017 Літва Нявежыс (Кедайней) 27 (9)
2018 Беларусь Ліда 26 (8)
2019 Беларусь Белшына (Бабруйск) 25 (12)
2020 Беларусь Ліда 19 (5)
2021 Беларусь Стэнлес (Пінск) 14 (11)
Трэнерская кар’ера
2022—2024 Беларусь Стэнлес (Пінск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 мая 2024.

Андрэй Лясюк (нар. 14 красавіка 1983, Пінск) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў Пінску, гуляў потым за розныя клубы. Найбольш праявіў сябе ў складзе магілёўскага «Дняпра», найлепшым бамбардзірам якога стаў у сезоне 2009.

«Нёман»[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2012 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам». Пачынаў сезон 2012 на лаўцы запасных, але пазней стаў асноўным нападнікам «Нёмана», выцесніўшы Ігара Крывабока. Асабліва выдатна праявіў сябе ў канцы сезона 2012, калі забіў 5 галоў у 5 апошніх матчах, што дазволіла «Нёману» заняць выніковае пятае месца.

У студзені 2013 года заключыў новы кантракт з «Нёманам». Сезон 2013 распачынаў асноўным нападнікам, але ў маі быў выцеснены Мілашам Лачным. Пасля таго як Лачны ў ліпені 2013 года пакінуў «Нёман», Лясюк вярнуўся ў аснову, але ўжо ў жніўні атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона. У лістападзе 2013 года кантракт з «Нёманам» быў разарваны[2].

«Хваля»[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2014 года, аправіўшыся ад траўмы, накіраваўся на прагляд у пінскую «Хвалю»[3]. 1 красавіка 2014 года заключыў пагадненне з пінчукамі[4]. У складзе «Хвалі» стаў асноўным нападнікам і трывала вызначаўся галамі, што дазволіла неўзабаве ўзначаліць спіс бамбардзіраў Першай лігі. У ліпені 2014 года адправіўся на прагляд ва ўзбекскі «Наўбахор», але не падышоў гэтаму клубу[5]. Пасля вяртання ў Беларусь, аднак, адмовіўся далей выступаць за «Хвалю».

«Гарадзея»[правіць | правіць зыходнік]

У канцы ліпеня 2014 года перайшоў у «Гарадзею»[6]. Стаў асноўным іграком «цукровых», за паўсезона згуляў у 10 матчаў і забіў 4 гола, але клуб здолеў заняць толькі 6 месца ў Першай лізе. У верасні і кастрычніку 2014 года не гуляў з-за траўмы.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[7]. Па выніках сезона 2015 дапамог «Гарадзеі» выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2016 года пакінуў клуб[8].

Літва[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2016 года праходзіў прагляд у «Нафтане», але бакі не дамовіліся аб умовах кантракта[9]. У выніку ў першай палове 2016 года Андрэй заставаўся без клуба, а ў жніўні стаў іграком «Каўна Жальгірыса»[10].

Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў каўнаскі клуб. У лютым 2017 года знаходзіўся ў стане «Хвалі», якая прапанавала нападніку кантракт[11], аднак іграком пінскага клуба не стаў. У выніку, сезон 2017 распачаў у складзе клуба другога літоўскага дывізіёна «Нявежыс»[12].

«Ліда» і «Белшына»[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2018 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком «Ліды»[13]. Замацаваўся як ігрок асновы лідчан, з 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне. У студзені 2019 года пакінуў лідскі клуб[14].

У сакавіку 2019 года пасля прагляду стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[15]. Здолеў стаць адным з асноўных ігракоў, быў капітанам каманды, дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу, з 12 галам стаў другім бамбардзірам каманды. Па заканчэнні сезона пакінуў бабруйскі клуб.

У сакавіку 2020 года зноў падпісаў кантракт з «Лідай»[16]. Пачынаў сезон, выходзячы на замену, але хутка замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

«Стэнлес»[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2021 года стаў іграком пінскага «Стэнлеса»[17], дзе быў асноўным нападнікам. Па заканчэнні сезона 2021 пакінуў каманду і завяршыў кар’еру.

У жніўні 2022 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Стэнлеса»[18]. Пакінуў клуб у лютым 2024 года[19].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2001 Д1 Дынама Беларусь 2 0
2002 Д1 Дынама Беларусь 5 1
2003 Д1 Дынама Беларусь 25 3
2004 (1) Д1 Дынама Беларусь 0 0
2004 (2) Д3 Пінск-900 Беларусь 13 18
2005 Д1 Нёман Беларусь 22 4
2006 (1) Д2 Хваля Беларусь 8 6
2006 (2) Д2 Мінск Беларусь 14 4
2007 (1) Д1 Мінск Беларусь 6 2
2007 (2) Д1 Дняпро Беларусь 5 2
2008 Д1 Дняпро Беларусь 17 3
2009 Д1 Дняпро Беларусь 20 8
2010 Д1 Дняпро Беларусь 8 4
2011 (1) Д1 Гомель Беларусь 11 0
2011 (2) Д1 Дняпро Беларусь 12 3
2012 Д1 Нёман Беларусь 23 8
2013 Д1 Нёман Беларусь 20 1
2014 (1) Д2 Хваля Беларусь 12 8
2014 (2) Д2 Гарадзея Беларусь 10 4
2015 Д2 Гарадзея Беларусь 25 9
2016 (2) Д1 Каўна Жальгірыс Літва 9 0
2017 Д2 Нявежыс Літва 27 9
2018 Д2 Ліда Беларусь 26 8
2019 Д2 Белшына Беларусь 25 12
2020 Д2 Ліда Беларусь 19 5
2021 Д3 Стэнлес Беларусь 14 11

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Andrey Lyasyuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Андрей Лясюк покинул "Неман" (руск.). football.by (10 лістапада 2013). Праверана 3 мая 2024.
  3. Андрей Лясюк находится на просмотре в "Волне" (руск.). football.by (29 сакавіка 2014). Праверана 3 мая 2024.
  4. "Волна" подписала Лясюка и Климихина и рассталась с Мытником (руск.). football.by (1 красавіка 2014). Праверана 3 мая 2024.
  5. Лясюк не подошел узбекскому «Навбахору» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Андрей Лясюк и Роман Морозов перешли в "Городею" (руск.). football.by (30 ліпеня 2014). Праверана 3 мая 2024.
  7. Семеро футболистов продлили контракты с "Городеей" (руск.). football.by (20 студзеня 2015). Праверана 3 мая 2024.
  8. "Городею" покинуло восемь футболистов (руск.). football.by (11 студзеня 2016). Праверана 3 мая 2024.
  9. Андрей Лясюк и "Нафтан" не договорились по контракту (руск.). football.by (21 сакавіка 2016). Праверана 3 мая 2024.
  10. Лясюк дебютировал за каунасский "Жальгирис" (руск.). football.by (5 жніўня 2016). Праверана 3 мая 2024.
  11. Дмитрий Градобоев перешел в «Белшину», Гриневич и Андрей Луцевич завершили карьеры (руск.). by.tribuna.com (17 лютага 2017). Праверана 3 мая 2024.
  12. Kėdainių "Nevėžis" pristatė 2017 metų komandą (foto) (літ.). Афіцыйны сайт кедайнейскага «Нявежыса» (6 красавіка 2017). Праверана 3 мая 2024.
  13. Лесько, Лясюк, Ковалюк и еще четыре игрока подписали контракты с "Лидой" (руск.). football.by (28 студзеня 2018). Праверана 3 мая 2024.
  14. Лясюк покинул "Лиду" (руск.). football.by (17 студзеня 2019). Праверана 3 мая 2024.
  15. 35-летний Лясюк перешел в "Белшину" (руск.). football.by (4 сакавіка 2019). Праверана 3 мая 2024.
  16. Лясюк подписал соглашение с "Лидой" (руск.). football.by (5 сакавіка 2020). Праверана 3 мая 2024.
  17. 37-летний Лясюк трудоустроился в "Стэнлесе" (руск.). football.by (6 сакавіка 2021). Праверана 3 мая 2024.
  18. Андрей Лясюк возглавил "Стэнлес" (руск.). football.by (16 жніўня 2022). Праверана 3 мая 2024.
  19. Лясюк покинул пост главного тренера "Стэнлеса" (руск.). football.by (1 лютага 2024). Праверана 3 мая 2024.