Андрэй Міхайлавіч Хрыпач
Поўнае імя | Андрэй Міхайлавіч Хрыпач | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
28 мая 1972 (51 год) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Белшына | ||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Андрэй Міхайлавіч Хрыпач (нар. 28 мая 1972, Жодзіна) — беларускі футбаліст і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у бабруйскай «Белшыне».
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў дарослую кар’еру ў бабруйскім «Фандаку», пазней гуляў за мазырскі МПКЦ. У 1996 годзе вярнуўся ў Бабруйск, стаўшы іграком «Белшыны», у складзе якой стаў уладальнікам медалёў чэмпіянату Беларусі ўсіх якасцей.
У 2003 годзе далучыўся да «Баранавічаў», якія ўзначаліў былы таварыш па «Белшыне» Андрэй Хлебасолаў, і дапамог клубу перамагчы ў Другой лізе. Гульнявую кар’еру завяршыў у 2005 годзе ў складзе рагачоўскага «Дняпра-ДЮСШ-1».
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
У 1994—1997 гадах прыцягваўся да нацыянальнай зборнай Беларусі.
Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пасля завяршэння гульнявой кар’еры стаў працаваць у структуры «Белшыны». У 2010—2011 быў трэнерам дубліруючага складу бабруйчан, а ў 2017 годзе ўвайшоў у трэнерскі штаб асноўнай каманды, дзе стаў дапамагаць Уладзіміру Гольмаку.
У красавіку 2018 года стаў галоўным трэнерам другалігавай «Вікторыі» з Мар’інай Горкі[1]. Пад яго кіраўніцтвам склад каманды папоўніў шэраг маладых бабруйскіх футбалістаў. У сезоне 2019 года ўзначальваў каманду «Белшына-2», якая гуляла ў Другой лізе. У пачатку 2020 года вярнуўся ў «Вікторыю», пазней у тым жа годзе стаў трэнерам у штабе «Белшыны».
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіён Беларусі: 2001
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 1997
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 1996, 1998
- Уладальнік Кубка Беларусі (4): 1996, 1997, 1999, 2001
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2003
Зноскі
- ↑ Футбол. Андрей Хрипач стал новым главным тренером «Виктории» Архівавана 29 верасня 2021.
- Нарадзіліся 28 мая
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Жодзіне
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Дняпро Рагачоў
- Ігракі ФК Баранавічы
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Бабруйск
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Трэнеры ФК Вікторыя Мар’іна Горка
- Трэнеры ФК Белшына-2
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта