Антон Іванавіч Савасцюк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Антон Іванавіч Савасцюк
Дата нараджэння 1 мая 1927(1927-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 ліпеня 1998(1998-07-10) (71 год)
Род дзейнасці філосаф
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук[d]
Альма-матар

Антон Іванавіч Савасцюк (1 мая 1927, в. Баравое, Дзяржынскі раён, БССР — 10 ліпеня 1998) — філосаф. Член-карэспандэнт АН Беларусі (1989), доктар філасофскіх навук (1984), прафесар (1985).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Другой Сусветнай вайны, са студзеня 1943 года сувязны партызанскага атраду «Бальшавік» брыгады імя Сталіна. У 1955 годзе закончыў БДУ. Са жніўня 1955 года па снежань 1956 года інспектр Койданаўскага раёна, выкладчык гісторыі Койданаўскай школы рабочай моладзі. Са снежня 1956 года намеснік загадчыка, з красавіка 1958 года загадчык аддзела прапаганды і агітацыі Дзяржынскага РК КПБ. У 1958—1961 гадах аспірант Інстытуту філасофіі і права АН БССР. З 1961 года ў Інстытуце філасофіі і права АН Беларусі (з 1962 вучоны-сакратар, з 1968 намеснік дырэктара, у 1989—1992 загадчык аддзела). Навуковыя працы па сацыяльнай філасофіі і паліталогіі, праблемах сацыяльнага развіцця, структуры грамадства і сацыяльных супярэчнасцях.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Основное противоречие эпохи перехода от капитализма к социализму. Автореферат диссертации на соискание ученой степени доктора философских наук. Минск, 1982. 37 с
  • Основные закономерности полной и окончательной победы социализма в СССР. Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. филос. наук. Минск. 1966. 17 с
  • В. И. Ленин о победе социализма в СССР. Минск. 1970. 219 с.
  • Основное противоречие нашей эпохи и мировой революционный процесс. Минск. 1980. 182 c.
  • Формирование общества социальной справедливости в Беларуси. Минск. 1996. 44 с.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Савасцюк Антон Іванавіч // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск, 2004. — С. 609.