Антон Іванавіч Якімовіч
Антон Іванавіч Якімовіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1883 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 жніўня 1944 (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | генерал-маёр |
Камандаваў | 3rd Letichevsky fortified area[d], Маскоўская зона абароны, 343rd Rifle Division (2nd Formation)[d] і 154 fortified Maloyaroslavets district[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Антон Іванавіч Якімовіч (15 чэрвеня 1883, Кокатава, Мсціслаўскі павет, Расійская імперыя — 25 жніўня 1944, Беластоцкая вобласць, БССР) — савецкі ваенны дзеяч, удзельнік Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёр (1942).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Беларус[1].
З 1899 па 1901 год працаваў у Харкаве, Кіеве і Тбілісі рабочым на паравым млыне і фабрыцы мазаічных плітак. Актыўна ўдзельнічаў у стачках, забастоўках, распаўсюджваў рэвалюцыйныя лістоўкі. За ўдзел у рэвалюцыйных выступленнях яго двойчы арыштоўвалі.
Удзельнічаў у баях на Паўднёва-Заходнім фронце Першай сусветнай вайны. У перыяд Лютаўскай рэвалюцыі служыў у 100-й артылерыйскай брыгадзе, быў абраны старшынёй батарэйнага і брыгаднага камітэтаў, намеснікам старшыні камітэта дывізіі, членам прэзідыума карпуснога салдацкага камітэта, дэлегатам двух салдацкіх з’ездаў Паўднёва-Заходняга фронту[2].
У студзені 1918 года добраахвотна ўступіў у Чырвоную армію і быў залічаны ў Ціраспальскі атрад памочнікам начальніка па артылерыі. Удзельнічаў у аперацыі па раззбраенні гайдамацкага кавалерыйскага палка ў раёне нямецкай калоніі ва Украіне, у баях на Паўднёва-Заходнім і Заходнім франтах — камандзірам дывізіёна.
У 1919 годзе ўдзельнічаў у баях супраць белагвардзейскіх фарміраванняў Дзянікіна ў раёне Кіева, Жытоміра, Фастава.
У 1920 годзе ўдзельнічаў у польска-савецкай вайне на тэрыторыі Украіны. За ўдзел у грамадзянскай вайне занесены па загаду Рэўваенсавета 12-й арміі на Чырвоную дошку[2].
У 1923 годзе скончыў Вышэйшую артылерыйскую школу. Служыў інструктарам артпалка ў Мангольскай Народнай Рэспубліцы.
У часе Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года ваяваў на Паўднёва-Заходнім, Заходнім і 2-ім Беларускім франтах, камендант Літычэўскага ўмацаванага раёна ва Украіне і камендант 154-га ўмацаванага раёна Маскоўскай зоны абароны, камандзір 343-й стралковай дывізіі. Дывізія вызначылася пры вызваленні Беластока і атрымала ганаровае званне «Беластоцкай»[2].
Загінуў пры вызваленні польскага горада Ломжы 25 жніўня 1944 года. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску[3].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны медалямі і ордэнамі: Айчыннай вайны 1-й ступені, Кутузава 2-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонага Сцяга (двойчы).
Зноскі
- ↑ Узнагародны ліст А. І. Якімовіча
- ↑ а б в Гасянкоў, У. Л. Якімовіч Антон Іванавіч: Генералы з Мсціслаўшчыны // Памяць: Мсціслаўскі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мн., 1999. С. 263—264
- ↑ А. Карпук.. Калі б камяні маглі гаварыць, або апошні прытулак генерала… (руск.)(недаступная спасылка). Беларуская ваенная газета (29 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 26 сакавіка 2020.
- Нарадзіліся 15 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім павеце
- Памерлі 25 жніўня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Ламжынскім павеце
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Кавалеры мангольскага ордэна Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Генерал-маёры СССР
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне
- Памерлі ў Беластоцкай вобласці
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны