Антон Андрэевіч Сурапін
Антон Андрэевіч Сурапін | |
---|---|
Род дзейнасці | журналіст, фотакарэспандэнт |
Дата нараджэння | 28 лютага 1992 (31 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
Артыкул або раздзел вымагае перапрацоўкі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Антон Андрэевіч Сурапін (нар. 28 лютага 1992, Слуцк, Беларусь) — фотажурналіст, стваральнік сайту bnp.by — «Belarus News Photo», сябра БАЖ, пастаянны карэспандэнт Mediakritika.by, у сетцы інтэрнэт больш вядомы як Soul, вязень сумлення[1][2].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Антон Сурапін нарадзіўся 28 лютага 1992 г. у г. Слуцку, Мінскай вобласці.
З восьмага класа хацеў быць праграмістам. У 11 класе абраў прафесію «Вэб-журналістыка». З 2009 г. — студэнт Інстытута журналістыкі БДУ. Будучы студэнтам, супрацоўнічаў з шматлікімі інфармацыйнымі выданнямі і інтэрнэтрэсурсамі.
У 2010 г. стварыў сайт bnp.by — «Belarus News Photo», які вёў да 2014 г.[3]
А. Сурапін быў першым журналістам, які размясціў на сваім сайце фотаздымак «плюшавага дэсанта»[4] — цацачнага мядзведзя з прычэпленымі да яго антыдыктатарскімі лозунгамі. 4 ліпеня 2012 г., на наступны дзень пасля дзяржаўнага свята, Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь, амаль 900 такіх цацак скінулі з самалёта двое грамадзян Швецыі, супрацоўнікі піар-агенцтва Studio Total, у знак пратэсту супраць парушэння свабоды слова ў Рэспубліцы Беларусь. На цацках былі прымацаваныя аркушыкі паперы з надпісамі на беларускай ці англійскай мовах: «We support the Belarusian struggle for free speech», «FREE SPEECH NOW», «Цацкі патрабуюць абароны правоў чалавека ў Беларусі» і «Нас немагчыма прымусіць маўчаць». Мэтай акцыі было, як кажа адная з удзельніц «плюшавага дэсанту» Л. Карлсан: «нагадаць свету, што ў Беларусі ёсць людзі, якіх пасадзілі ў турмы за тое, што яны гаварылі праўду».
Мяжу з Беларуссю шведы перасяклі нелегальна, пераляцелі яе з боку Літвы на аднаматорным самалёце. На скінутыя імі над Івянцом і ўскраінай Мінска цацкі з лозунгамі палявалі міліцыя і спецслужбы. Міністэрства абароны абвясціла, што ніякага самалёта з мядзведзікамі не было. Камандуючы войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёр Дзмітры Пахмелкін заявіў, што «гэта была стопрацэнтная правакацыя супраць Беларусі пры падтрымцы замежных спецслужб. Нашыя сродкі ВПС і ВПА не падцвердзілі парушэння паветранай прасторы невядомым самалётам».[5]
І тут у інтэрнэце, на сайце Belarusian News Photos з’явіўся здымак мядзведзіка — доказ таго, што самалёт са Швецыі усё ж быў.
Пачаліся арышты. 6 ліпеня 2012 г. супрацоўнікамі КДБ быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА КДБ прадпрыймальнік рыэлтар Сяргей Башарымаў, праз якога шведскія актывісты здымалі кватэру падчас свайго прыезду ў Мінск у маі 2012 г. Затым ён яшчэ раз прадставіў кватэру двум памочнікам пілотаў, якія прыехалі ў Мінск напярэдадні акцыі і з’ехалі адразу пасля яе. Таксама 6 ліпеня на суткі КДБ была затрыманая дзяўчына С. Башарымава — Ірына.[6]
13 ліпеня 2012 г. у мінскай кватэры, у якой пражываў, быў затрыманы А. Сурапін. Папярэдне ў яго быў праведзены ператрус. Малады студэнт-журналіст быў змешчаны ў СІЗА КДБ.
16 і 23 ліпеня 2012 г. адпаведна ім было прад’яўлена абвінавачванне па ч. 6 арт. 16 (дапамога ў здзяйсненні злачынства) і ч. 3 арт. 371 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы РБ) КК РБ. Інфармацыя аб прад’яўленні абвінавачвання з’явілася на афіцыйным сайце КДБ толькі 7 жніўня 2012 г. КДБ прапанавала шведскім актывістам «прыбыць у Мінск для ўдзелу ў следчых дзеяннях у якасці падазраваных, у тым ліку для правядзення вочных ставак. Па выніках будуць прынятыя канчатковыя адпаведныя працэсуальныя рашэнні ў дачыненні да беларускіх грамадзян, якія праходзяць па крымінальнай справе».
17 ліпеня 2012 г. шведскія ўдзельнікі «плюшавага дэсанта» звярнуліся да ўладаў Беларусі з заклікам вызваліць усіх арыштаваных па гэтай справе.[7]
У гэты ж дзень беларускія фатографы зладзілі акцыю падтрымкі А. Сурапіна, размясціўшы ў інтэрнэце свае фатаграфіі з тым самым мядзведзікам, які трымае шыльду з надпісам «Няма фотаздымкаў — няма праблем?».
У канцы ліпеня 2012 г. некалькі дзён запар адвакат А. Сурапіна не мог дабіцца сустрэчы з падабаронным у СІЗА КДБ.
19 ліпеня 2012 г. з патрабаваннем неадкладна вызваліць А. Сурапіна выступілі праваабарончая арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» і Міжнародны камітэт абароны журналістаў.
25 ліпеня 2012 г. прызнаны Міжнароднай Амністыяй вязнем сумлення.[8] Праваабаронцы запатрабавалі неадкладнага вызвалення А. Сурапіна і С. Башарымава і зняцця з іх усіх абвінавачванняў. Паводле гэтай арганізацыі, арышт А. Сурапіна стаў самым абсурдным арыштам у свеце па выніках 2012 г.[9]
31 ліпеня 2012 г. А. Лукашэнка звольніў з пасады старшыні Дзяржпагранкамітэту І. Рачкоўскага і камандуючага ВПС і войскамі ВПА Дз. Пахмелкіна за неналежнае выкананне службовых абавязкаў пры запэўніванні нацыянальнай бяспекі РБ. Вымовы і спагнанні атрымалі іншыя вышэйшыя службовыя асобы.
1 жніўня 2012 г. МЗС Беларусі не працягнуў акрэдытацыю амбасадару Швецыі ў Беларусі Стэфану Эрыксану. Фактычнае высланне амбасадара стала своеасаблівай помстаю за шведскі «плюшавы дэсант».
7 жніўня 2012 г. абвінавачванне А. Сурапіну было прад’яўлена афіцыйна.
8 жніўня 2012 г., падчас акцыі салідарнасці з А. Сурапіным, былі затрыманыя журналісткі Юля Дарашкевіч і Ірына Козлік, якія рабілі здымкі з мядзведзікамі. 9 жніўня суддзя Дзмітры Паўлючэнка прызнаў іх вынаватымі ў несанкцыянаваным пікетаванні і аштрафаваў на 30 базавых велічыняў кожную.
14 жніўня 2012 г. БАЖ выступіў з паручальніцтвам і пачаў збор паручальніцтваў за А. Сурапіна.
17 жніўня 2012 г. А. Сурапін і С. Башарымаў былі вызвалены пад падпіску аб нявыездзе. Абвінавачанне пры гэтым засталося ў сіле.
Часопіс «Рускі рэпарцёр» абраў А. Сурапіна чалавекам года ў 2012 г.[10]
28 чэрвеня 2013 г. першы намеснік старшыні КДБ Ігар Сяргеенка паведаміў аб закрыцці крымінальнай справы аб «плюшавым дэсанце».[11] З А. Сурапіна і С. Башарымава былі знятыя ўсе абвінавачванні.
24 лiпеня 2013 г. А. Сурапін прэзентаваў у Гродне сайт freelance.baj.by, створаны для фрылансераў, якія працуюць у медыях.[12]
У лістападзе 2014 г. А. Сурапін быў прызваны ў войска. Служыў у Слоніме. Дэмабілізаваўся ў лістападзе 2015 г. Вёў публічныя «Дзённікі салдата», праект сайта TUT.By.[13][14]
У 2015 г. А.Сурапін падаў заяву ў суд на кампенсацыю за месяц зняволення ў СІЗА КДБ. Запатрабаваў кампенсацыю ў памеры 190 мільёнаў рублёў. 2 сакавіка 2016 г. суд Маскоўскага раёна г. Мінска пастанавіў выплаціць А. Сурапіну кампенсацыю ў памеры 8 мільёнаў беларускіх рублёў.[15]
А. Сурапін адзін з 200 дзеячаў культуры што выступілі супраць затрымання і адміністрацыйнага арышту работнікаў культуры і мастачак Анастасіі Ранько, Алены Немік, Лідзіі Вярыга і іншых грамадзян, затрыманых на мірнай акцыі «Марш недармаедаў» 15 сакавіка 2017 года.[16]
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Праўленне ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» 29 снежня 2015 г. узнагародзіла пераможцу конкурсу «Свабодны палёт» журналіста А. Сурапіна за тэкст «Як я быў журналістам-фрылансерам і медыяасобай»[17], дзе малады чалавек апісвае прыгоды апошніх некалькіх год свайго жыцця і працы.[18]
Адлюстраванне арышту ў культуры[правіць | правіць зыходнік]
Міні-фільм у цыкле «Хроніка суднага часу» прысвечаны А. Сурапіну. Аўтар праекту Алег Дашкевіч.[19]
Працы[правіць | правіць зыходнік]
- http://mediakritika.by/article/2336/kompas-zhurnalista-u-sacyyalnyh-setkah
- http://tuzinfm.by/videos/337/tanchyc.html
- https://news.tut.by/culture/322385.html Архівавана 17 сакавіка 2020.
- http://kyky.org/search_tag?tag=%D0%90%D0%BD%D1%82%D0%BE%D0%BD_%D0%A1%D1%83%D1%80%D1%8F%D0%BF%D0%B8%D0%BD
- http://www.ymcabelarus.org/2017/04/18/ibb-ponemon/
- http://westki.info/blogs/19452/v-chyom-otlichie-mezhdu-regionalnoy-i-stolichnoy-zhurnalistikoy Архівавана 29 снежня 2015.
- http://rfrm.io/spravy/chto-izmenit-v-belarusi-chtoby-po-urovnyu-svobody-slova-dognat-shvetsiyu
- http://lechaim.ru/events/trostenets/
Зноскі
- ↑ http://harodniaspring.org/be/news/2697(недаступная спасылка) Сурапін вязень сумленьня, Башарымаў — не
- ↑ http://old.baj.by/be/node/13152 Amnesty International признала Суряпина узником совести
- ↑ http://www.bnp.by/
- ↑ https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%BB%D1%8E%D1%88%D0%B5%D0%B2%D1%8B%D0%B9_%D0%B4%D0%B5%D1%81%D0%B0%D0%BD%D1%82
- ↑ http://www.bbc.com/russian/international/2012/07/120718_belarus_sweden_flight.shtml Студент арестован в Белоруссии за фото мишек из Швеции
- ↑ https://translate.googleusercontent.com/translate_c?depth=1&hl=ru&prev=search&rurl=translate.google.by&sl=be&sp=nmt4&u=https://euroradio.fm/report/dzyawchyna-basharymava-myane-sutki-pratrymali-w-amerykantsy-113260&xid=17259,15700023,15700105,15700124,15700149,15700168,15700173,15700186,15700201&usg=ALkJrhj7O2bMVKNQBsIiYiP3T4koMQfkyw
- ↑ http://www.radyjo.net/4/92/Artykul/106210(недаступная спасылка) Швэдзкія пілёты: адпусьціце хлопцаў! Яны невінаватыя!
- ↑ http://nashaniva.by/?c=ar&i=77335 Антон Сурапін прызнаны вязнем сумлення https://nashaniva.by/?c=ar&i=77335
- ↑ Арест Суряпина за фото плюшевых мишек признан самым абсурдным в мире https://nashaniva.by/?c=ar&i=102584&lang=ru
- ↑ http://www.rusrep.ru/article/2012/12/18/lyudi/ Люди года — 2012
- ↑ https://amnesty.org.ru/node/2538/ Архівавана 3 ліпеня 2017. В Беларуси закрыто дело о плюшевом десанте
- ↑ http://www.t-styl.info/by/115/society/10839/(недаступная спасылка) Гарадзенскія журналісты пазнаёміліся з новай пляцоўкай для фрылансераў
- ↑ https://news.tut.by/tag/1861-dnevniki-soldata.html Архівавана 25 лістапада 2016. Дневники солдата
- ↑ https://news.tut.by/society/473690.html Архівавана 21 лістапада 2016. Солдат-срочник Антон Суряпин, который вел дневники своей службы, демобилизовался
- ↑ https://baj.by/be/content/anton-surapin-adsudziu-u-dzyarzhavy-8-milyonau-kampensacyi-za-mesyac-u-siza-kdb Антон Сурапін адсудзіў у дзяржавы 8 мільёнаў кампенсацыі за месяц у СІЗА КДБ
- ↑ https://www.intex-press.by/2017/03/22/200-deyatelej-kultury-vystupili-s-zayavleniem-v-svyazi-s-zaderzhaniyami-i-arestami/ Архівавана 24 студзеня 2021.
- ↑ https://baj.by/be/analytics/yak-ya-byu-zhurnalistam-frylanseram-i-medyyaasobay
- ↑ http://westki.info/blogs/19771/peramozhcam-konkursu-svabodny-palyot-stau-anton-surapin(недаступная спасылка) Пераможцам конкурсу «Свабодны палёт» стаў Антон Сурапін
- ↑ https://www.youtube.com/watch?v=HBmgTyels7U Мара Антона Сурапіна
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Palitviazni.info — 2013. — С.256-257
- Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. (Агляд-хроніка. 2012) — Мінск. 2013. — С. 127—128
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- http://www.tiki-toki.com/timeline/entry/52456/-/#vars!date=2012-06-30_13:44:38!
- https://palitviazni.info/viazen/anton-surapin-2
- https://novychas.by/hramadstva/mara_antona_surapina
- http://spring96.org/be/news/83108
- https://euroradio.fm/report/kab-adkryts-svoi-sait-anton-surapin-pradaw-batskavu-mashynu-112873
- http://www.radiopolsha.pl/6/88/Artykul/105902(недаступная спасылка)
- http://sur.by/
- https://www.hrw.org/world-report/2014/country-chapters/belarus
- http://hmongzone.com/video/cWZMPeMXRz0
- http://www.bbc.com/russian/international/2012/07/120718_belarus_sweden_flight.shtml
- https://www.youtube.com/watch?v=SBT2MYHi02s