Антон Антонавіч Сланімскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Антонавіч Сланімскі
Дата нараджэння 13 кастрычніка 1948(1948-10-13) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук (1988)
Альма-матар
Член у

Антон Антонавіч Слані́мскі[1] (нар. 13 кастрычніка 1948) — вучоны-эканаміст, кандыдат эканамічных навук (1988).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Салтанаўшчына (сучасны аграгарадок у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1972 годзе. З 1982 года займаў пасаду намесніка старшыні Беларускага рэспубліканскага праўлення Навукова-эканамічнага таварыства[1]. З 1988 года працуе ў Навукова-даследчым эканамічным інстытуце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»[2].

Адначасова з 1997 года на пасадзе адказнага рэдактара «Беларускага эканамічнага часопіса».

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар прац па праблемах навуказнаўства, рэгіянальнай эканомікі, развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Сярод апубдікаванага:

  • Региональный научный комплекс: Формирование и организация управления. — Мн., 1990.
  • Формирование научного потенциала в областях Белорусской ССР / А. А. Слонимский. — Минск : БелНИИНТИ, 1990. — 63,[2] с.; 20 см. — (Сер. 06.71.37, Экономика науки. Обзор. информ. Белорус. НИИ НТИ и техн.-экон. исслед.).
  • Стратегия антикризисных действий в научно-инновационной сфере / Антон Слонимский, Марина Слонимская // Наука и инновации. — 2010. — N 5. — С. 66—68 .
  • Потенциал трансграничного предпринимательства / А. Слонимский // Наука и инновации. — 2012. — № 7.
  • Трансграничное предпринимательское сотрудничество: природа, инновационная активность и вклад в региональное развитие / А. А. Слонимский // Белорусский экономический журнал. ― 2013. ― № 2. ― С. 102―117.
  • Отечественная школа науковедения : этапы становления и трансформации / А. А. Слонимский, В. А. Карелина, И. Н. Шарый // Социология. — 2016. — № 3. — С. 119—125.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі прэзідэнтаў акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (1997)[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]