Антон Генадзевіч Сарока
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Антон Генадзевіч Сарока | |||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
5 сакавіка 1992[1][2] (28 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 188 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 89 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 11 | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Антон Сарока (нар. 5 сакавіка 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік барысаўскага БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выхаванец мінскай футбольнай школы «Змена», пазней трапіў у «Дынама», дзе выступаў за моладзевыя каманды. У пачатку 2010 года, пасля паспяховага выступу за юнацкую зборную на мемарыяле Гранаткіна ў Санкт-Пецярбургу, быў запрошаны ў казанскі «Рубін»[3]. У сезоне 2010 выступаў за дубль казанскага клуба, пасля чаго вярнуўся ў Беларусь[4][5], сезон 2011 правёў у складзе «Партызана-2»[6].
У пачатку 2012 года праходзіў прагляд у латвійскім «Вэнтспілсе» і «Гарадзеі»[7], аднак толькі ўлетку, уладзіўшы ўсе фармальнасці з «Рубінам», на правах арэнды перайшоў у беларускі клуб[8].
У 2013 годзе, пакінуўшы «Рубін», стаў іграком «Гарадзеі» на трывалай аснове. З цягам часу замацаваўся ў якасці асноўнага нападніка «цукровых». Па выніках сезона 2015 дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2016 дэбютаваў у Вышэйшай лізе і стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды ў сезоне.
У снежні 2016 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[9]. У складзе дынамаўцаў стаў асноўным нападнікам, у сезоне 2017 з 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце.
У ліпені 2018 года падпісаў трохгадовы кантракт з бельгійскім клубам «Локерэн»[10]. Аднак, не здолеў замацавацца ў стартавым складзе каманды, часцей выхадзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных. У сакавіку 2019 года, пасля таго як «Локерэн» страціў шанцы на захаванне месца з элітным дывізіёне, разарваў кантракт з клубам і ў якасці свабоднага агента перайшоў у барысаўскі БАТЭ[11]. Пачынаў сезон асноўным нападнікам каманды, аднак пазней стаў шмат прапускаць з-за траўм, з верасня да канца сезона 2019 не з’яўляўся на полі.
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
У 2012—2014 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, дзе быў асноўным нападнікам.
У маі 2017 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі, аднак тады так і не згуляў за яе з-за ваенных збораў[12]. Дэбютаваў за зборную 31 жніўня 2017 года ў адборачным матчы чэмпіянату свету 2018 супраць Люксембурга, выйшаўшы на замену ў другім тайме.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2017, 2019
Уладальнік Кубка Беларусі: 2020
У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2017
Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | дубль | Дынама | ![]() |
1 | 0 |
2010 | дубль | Рубін | ![]() |
6 | 1 |
2011 | Д3 | Партызан-2 | ![]() |
10 | 5 |
2012 (2) | Д2 | Гарадзея | ![]() |
8 | 0 |
2013 | Д2 | Гарадзея | ![]() |
23 | 8 |
2014 | Д2 | Гарадзея | ![]() |
29 | 12 |
2015 | Д2 | Гарадзея | ![]() |
28 | 15 |
2016 | Д1 | Гарадзея | ![]() |
25 | 8 |
2017 | Д1 | Дынама | ![]() |
30 | 12 |
2018 (1) | Д1 | Дынама | ![]() |
11 | 4 |
2018/19 (1) | Д1 | Локерэн | ![]() |
17 | 1 |
2019 | Д1 | БАТЭ | ![]() |
12 | 2 |
Зноскі
- ↑ Anton Saroka // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Anton Saroka // FBref.com
- ↑ Антон Сарока подписал контракт с "Рубином"
- ↑ "Рубин" одолжил Сароку "Партизану"
- ↑ Антон Сарока: Думаю, в "Партизане" игровой практики все же будет побольше, чем в "Рубине"
- ↑ «Я — не ребенок»
- ↑ Антон Сарока, принадлежащий "Рубину", появился в "Городее"
- ↑ «Городея» дозаявила Антона Сароку на второй круг чемпионата в первой лиге
- ↑ Антон Сарока стал игроком минского "Динамо"
- ↑ Антон Сарока подписал трехлетний контракт с 13-й командой Бельгии
- ↑ БАТЭ объявил о подписании контракта с Сарокой
- ↑ Футбол. Антон Сарока не поможет сборной Беларуси из-за прохождения сборов в армии
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)
- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)
- Нарадзіліся 5 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1992 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Локерэн
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Гарадзея
- Ігракі ФК Партызан-2 Мінск
- Ігракі ФК Партызан Мінск
- Ігракі ФК Рубін Казань