Антон Марціноўскі
Антон Марціноўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1781 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1855 |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Член у |
Антон Марціноўскі (1781, Радашковічы — 3 студзеня 1855; Псеўданімы: Патэлё) — выдавец і публіцыст.
Скончыў Мінскую гімназію і Віленскі ўніверсітэт. Адзін з арганізатараў Віленскага друкарскага таварыства і літаратурна-грамадскага аб’яднання шрубаўцаў. Рэдактар часопіса шрубаўцаў «Wiadomości brukowe» («Вулічныя навіны»), газеты «Kurier Litewski» («Літоўскі кур’ер»), навукова-літаратурнага часопіса «Віленскі дзённік». Заснаваў прыватную друкарню, адкуль выйшла звыш 400 назваў кніг розных галін ведаў. Таксама ўдзельнічаў у складанні зборніка «Збор старажытных грамат гарадоў Вільні, Коўна, Трокаў…».
Аўтар твора антыпрыгонніцкай сатыры «Машына для біцця хлопаў» (надрук. «Wiadomości brukowe» № 8, 1817; без пазнакі аўтарства)[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 10. — Мн., 2000.
- Хаўстовіч М. Сатыра ў духу Свіфта // Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта. — 2008. — Вып. 9. — С. 215.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 5. — Мн., 1999.