Антон Мікалаевіч Дулеба
Антон Мікалаевіч Дулеба | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 студзеня 1920 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 снежня 1983 (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | кавалерыя |
Гады службы | 1939—1969 |
Званне |
|
Камандаваў | эскадронам |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Антон Мікалаевіч Дулеба (1920, вёска Дубовы Лог, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць — 1983) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Антон Дулеба нарадзіўся 14 студзеня 1920 года ў вёсцы Дубовы Лог (цяпер Чэрвеньскі раён Мінскай вобласці Беларусі) у сялянскай сям’і. У 1937 годзе скончыў два курсы Мінскага індустрыяльна-тарфянога тэхнікума, у 1938 годзе — курсы землеўпарадчыкаў, пасля чаго жыў і працаваў тэхнікам-землеўпарадчыкам у Новаанінскім раёне Сталінградскай (цяпер — Валгаградскай) вобласці. У верасні 1939 года Дулеба быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. Служыў у Забайкальскай ваеннай акрузе . У ліпені 1941 года скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Са жніўня 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Прымаў удзел у баях на Варонежскім, Паўднёва-Заходнім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м Беларускім франтах. Тры разы быў паранены. Удзельнічаў у вызваленні Ўкраінскай ССР, бітве за Дняпро, Калінкавіцка-Мазырскай аперацыі, вызваленні Ковеля, Люблін-Брэсцкай аперацыі, баях на Пулаўскім плацдарме , Вісла-Одэрскай, Усходне-Памеранскай , Берлінскай аперацыях. Да студзеня 1945 года гвардыі старшы лейтэнант Антон Дулеба камандаваў 1-м сабельным эскадронам 56-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 14-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 1-га Беларускага фронту. Вызначыўся падчас фарсіравання Одэра[1].
У ноч з 28 на 29 студзеня 1945 года эскадрон Дулеба пераправіўся праз Одэр і захапіў населены пункт Прытаг (цяпер — Пшыток, ў васьмі кіламетрах да паўночны-ўсход ад польскага горада Зялёна-Гура), дзякуючы чаму ўвесь полк здолеў бесперашкодна фарсіраваць раку. 3 лютага 1945 года эскадрон трапіў у акружэнне, але Дулеба, умела кіруючы дзеяннямі падначаленых здолеў з боем прарвацца з яго без страт[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 лютага 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі старшы лейтэнант Антон Дулеба быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 7294[1].
Пасля заканчэння вайны Дулеба працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1948 годзе ён скончыў Ленінградскую вышэйшую афіцэрскую бранятанкавую школу, у 1954 годзе — Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе. У 1958—1969 гадах быў начальнікам 2-га аддзела Хмяльніцкага горваенкамата, а затым Хмяльніцкім гарадскім ваенным камісарам. У жніўні 1969 года ў званні палкоўніка быў звольнены ў запас. Пражываў у Хмяльніцкім, займаўся грамадскай дзейнасцю. Памёр 11 снежня 1983 года, пахаваны ў Хмяльніцкім[1].
Быў таксама узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Багдана Хмяльніцкага 3-й ступені, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Антон Мікалаевіч Дулеба на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Нарадзіліся 14 студзеня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 11 снежня
- Памерлі ў 1983 годзе
- Памерлі ў Хмяльніцкай вобласці
- Пахаваныя ў Хмяльніцкай вобласці
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Асобы
- Палкоўнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага III ступені
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Нарадзіліся ў Чэрвеньскім раёне
- Пахаваныя ў Хмяльніцкім
- Удзельнікі бітвы за Дняпро