Антон Антонавіч Сланімскі
Антон Антонавіч Сланімскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 кастрычніка 1948 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | эканоміка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат эканамічных навук (1988) |
Альма-матар | |
Член у |
Антон Антонавіч Слані́мскі[1] (нар. 13 кастрычніка 1948) — вучоны-эканаміст, кандыдат эканамічных навук (1988).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Салтанаўшчына (сучасны аграгарадок у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1972 годзе. З 1982 года займаў пасаду намесніка старшыні Беларускага рэспубліканскага праўлення Навукова-эканамічнага таварыства[1]. З 1988 года працуе ў Навукова-даследчым эканамічным інстытуце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»[2].
Адначасова з 1997 года на пасадзе адказнага рэдактара «Беларускага эканамічнага часопіса».
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар прац па праблемах навуказнаўства, рэгіянальнай эканомікі, развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Сярод апубдікаванага:
- Региональный научный комплекс: Формирование и организация управления. — Мн., 1990.
- Формирование научного потенциала в областях Белорусской ССР / А. А. Слонимский. — Минск : БелНИИНТИ, 1990. — 63,[2] с.; 20 см. — (Сер. 06.71.37, Экономика науки. Обзор. информ. Белорус. НИИ НТИ и техн.-экон. исслед.).
- Стратегия антикризисных действий в научно-инновационной сфере / Антон Слонимский, Марина Слонимская // Наука и инновации. — 2010. — N 5. — С. 66—68 .
- Потенциал трансграничного предпринимательства / А. Слонимский // Наука и инновации. — 2012. — № 7.
- Трансграничное предпринимательское сотрудничество: природа, инновационная активность и вклад в региональное развитие / А. А. Слонимский // Белорусский экономический журнал. ― 2013. ― № 2. ― С. 102―117.
- Отечественная школа науковедения : этапы становления и трансформации / А. А. Слонимский, В. А. Карелина, И. Н. Шарый // Социология. — 2016. — № 3. — С. 119—125.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат прэміі прэзідэнтаў акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (1997)[3].
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Грамадскі навукова-аналітычны цэнтр «Беларуская перспектыва»
- ↑ Сланімскі Антон Антонавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сланімскі Антон Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 507. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сланімскі Антон Антонавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Знакамітыя выпускнікі (бел.) (руск.) // Сайт ДУА «Салтанаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — сярэдняя школа»