Перайсці да зместу

Антон Тор Хеле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Тор Хеле
Anton Thor Helle
Пастар

Адукацыя
Дзейнасць перакладчык, пісьменнік, перакладчык Бібліі
Нараджэнне 28 кастрычніка (18 кастрычніка) 1683(1683-10-18)
Талін
Эстляндыя
Смерць 24 красавіка (13 красавіка) 1748(1748-04-13) (64 гады)
Юры
Эстляндыя

Антон Тор Хеле (эст.: Anton thor Helle 18 кастрычніка [28 кастрычніка] 1683?[1] Талін, Эстляндыя — 13 красавіка [24 красавіка] 1748 Юры, Эстляндыя) — пастар, заснавальнік сучаснай эстонскай граматыкі, першы перакладчык Бібліі на эстонскую мову.

Нарадзіўся ў Таліне (Рэвелі) у сям'і купца. Пачатковую адукацыю атрымаў у гімназіі. Тэалогію вывучаў ва ўніверсітэце Кіля ў Германіі. Пасля вяртання ў Эстонію ў 1713 годзе быў прызначаны пастарам у царкву Юры. У 1715 годзе быў выбраны асэсарам эстляндскай кансісторыі. Пачынаючы з 1740 года таксама выконваў абавязкі пастара ў прыходзе Козэ. У 1742 годзе быў прызначаны пробашчам у Паўночным Хар’юмаа

У 1713 годзе Хеле ажаніўся з дачкой пастара з Йыхві Катарынай Аленай. У гэтым шлюбе ў іх нарадзілася дачка. Другі раз ён ажаніўся з дачкой талінскага бюргера Марыяй Лізаветай Ольдэкап, якая нарадзіла яму пяць сыноў.

Памёр у Юры ў 1748 годзе.

Унёсак у развіццё эстонскай мовы

[правіць | правіць зыходнік]

Антон Хеле быў адным з заснавальнікаў і і актыўных удзельнікаў гуртка пастараў-піетыстаў у Таліне, дзейнасць якіх была накіравана на развіццё пісьмовай эстонскай мовы. Пры яго ўдзеле было выпушчана новае выданне царкоўнай кнігі на эстонскай мове «EestiMa Kele Koddoning KirkoRamat» (Гале, 1721), якое перавыдавалася да 1850 года 46 разоў. Пад кіраўніцтвам Генрыха Гутслефа (эст.: Heinrich Gutsleff) і Антона Хеле быў перапрацаваны пераклад Новага Запавету і ў 1729 годзе быў выпушчана новае выданне. Вялікі ўнёсак у развіццё эстонскай культуры Хеле ўнёс, арганізаваўшы пераклад і рэдагаванне Старога Запавету, дзякуючы чаму ў 1739 годзе была выпушчана поўная Біблія на эстонскай мове «Piibli Ramat, se on keik se Jummala Sanna» Для гэтага была складзена граматыка эстонскай мовы. Хеле доўгі час збіраў матэрыял для граматыкі, але яе выданне было даручана пастару талінскай царквы Пюхавайму Эбергарту Гутслефу (эст.: Eberhard Gutsleff), паколькі сам Хеле займаўся падрыхтоўкай выдання Бібліі[2].

Зноскі

  1. Дакладная дата нараджэння невядомая, вядомая толькі дата хрышчэння паводле даных у царкве Нігулістэ.
  2. Anton Thor Helle (1683 ? – 1748)(недаступная спасылка). // utlib.ee. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2015. Праверана 2012-6-25. (эст.)