Царква Святога Духа (Талін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пюхавайму)
кірха
Царква Святога Духа
Püha Vaimu kirik
59°26′17″ пн. ш. 24°44′45″ у. д.HGЯO
Краіна  Эстонія
Горад Талін
Канфесія ЭЕЛЦ
Архітэктурны стыль готыка
Дата заснавання XIII стагоддзе
Статус дзеючая царква
Стан здавальняючае
Сайт eelk.ee/tallinna.puhavai…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Царква Святога Духа (эст.: Püha Vaimu kirik, Pühavaimu kirik)  — царква, знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Таліна на вуліцы Пікк, помнік сярэднявечнай архітэктуры. У цяперашні час належыць лютэранскаму прыходу, які ўваходзіць у ЭЕЛЦ.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачатковы будынак быў закладзены ў пачатку XIII стагоддзя. У пачатку XIV стагоддзя да будынка была прыбудавана двухнефная падоўжная частка. У 1630-я гады быў па праекце архітэктара Г. Графі пабудаваны ківер ў стылі паўночнага Адраджэння (абноўлены ў 1688 годзе па праекце Д. Бікеля і А. Яна). Флюгер створаны ў 1688 Д.Хюбенерам.

З гэтай царквой звязана памяць аб двух пастарах XVI стагоддзя, якія ўнеслі значны ўклад у культуру Эстоніі:

Г. Мюлер, аўтар пропаведзяў на эстонскай мове
Балтасар Русаў, аўтар «Хронікі Лівонскай правінцыі»

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

У заходняй частцы будынка — стройная васьмігранная кансольная вежа ў стылі Тэўтонскага ордэна.

На паўночным фасадзе знаходзіцца разьбяны гадзіннік у стылі барока, створаны ў 1684 К. Акерманам.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

сярэднявечны гатычны разны алтар з выявай апостала Андрэя (1513)
рэнесансная кафедра (1597)
люстры і бра ў стылі адраджэння і барока.
маляўнічыя эпітафіі ў стылі барока

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]