Армяне Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Армяне Беларусі — дыяспара армян у Рэспубліцы Беларусь. У Беларусі ў 1999 годзе па афіцыйных дадзеных перапісу насельніцтва жыў 10191 армянін — 0,1 % насельніцтва Рэспублікі. У 1990 годзе ў Беларусі пражывала каля 5000 армян. Другая хваля армян-эмігрантаў з'явілася ў Беларусі пасля падзей 1988 года ў Нагорным Карабаху, Арменіі і Азербайджане, Спітакскага землятрасення.

У Мінску дзейнічае культурна-асветніцкае таварыства «Аястан» (Арменія), створана ў 1990 годзе прадстаўнікамі армянскай інтэлігенцыі г. Мінска сярод якіх дырэктар ансамбля танца — Мамікон Кіракозаў, дызайнер — Лявон Дарбінян, тэатразнавец — Лявон Егаян, архітэктар — Армэн Сардараў; актывісты — Андрэй і Сяргей Амбарцурмяны, Георгій Егіазаран.

У 2001 годзе пасольствам Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь было арганізавана выступленне Гомельскага хору з выкананнем твораў на армянскай мове армянскага кампазітара Камітаса. У красавіку 1996 года ў касцёле Сымона і Алены прагучаў твор Моцарта «Рэквіем», прысвечаны трагічным падзеям Чарнобыля (1986) і генацыду армян (1915) . У 1991 годзе ў памяць аб ахвярах спітакскага землятрусу 1988 года, з Арменіі быў прывезены і ўсталяваны на могілках па вул. Казлова помнік «Хачкар» (Камень-Крыж), дзе збіраюцца армяне ў сумныя даты армянскага народа. У 1995 Музеі гісторыі і культуры Беларусі была арганізавана выстаўка армянскіх мастакоў пры актыўным садзейнічанні таварыства «Аястан» . Актыўны ўдзел у мастацкім жыцці Беларусі бярэ мастак Рыгор Данелян.

З 1995 года дзейнічае нядзельная армянская школа, у якой праводзяцца рэпетыцыі фальклорнага ансамбля «Эрэбуні», у якім акрамя армян танчаць і прадстаўнікі беларусаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Этнокультурные процессы Центральной Беларуси в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.] ; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Фил. «Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора им. К. Крапивы». – Минск : Беларуская навука, 2016. — Раздел "Традиции питания армян Центрального региона Беларуси" - С. 503—508.
  • A. Tichomirow, Armenians in Belarus Today and in the Past [in:] Armenians in Post-Socialist Europe /Herausgegeben von: Konrad Siekierski und Stefan Troebst, Wien, Köln, Weimar 2016, p. 107-120.