Артур Васілевіч Слабашэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Артур Слабашэвіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Артур Васілевіч Слабашэвіч
Нарадзіўся 9 лютага 1989(1989-02-09)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 176 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 23
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2005 — 2007 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 30 (1)
2008 — 2010 Чэхія Банік (Мост)
2008   Чэхія Градзец-Кралавэ
2010 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 10 (0)
2011 Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 15 (4)
2011 — 2013 Беларусь Смалявічы-СТІ 74 (5)
2014 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 17 (1)
2015 Беларусь Славія-Мазыр 23 (0)
2016 Беларусь Віцебск 13 (0)
2016 — 2019 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 69 (4)
2019 — Беларусь Нёман (Гродна)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 ліпеня 2019.


Артур Слабашэвіч (нар. 9 лютага 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-БДУ». У сезоне 2007 замацаваўся ў асноўным складзе клуба.

У лютым 2008 года стаў іграком чэшскага клуба «Мост»[2]. Вярнуўся ў Беларусь улетку 2010, стаў выступаць за рэчыцкі «Ведрыч-97», а пазней вярнуўся ў «Зорку-БДУ».

Улетку 2011 разам з партнёрамі па камандзе Паўлам Грачышкам, Яраславам Шкурко і Дзянісам Трапашкам перайшоў у клуб «Смалявічы», які ўзначаліў вядомы беларускі трэнер Юрый Пунтус. На наступны год разам з гэтым клубам атрымаў перамогу ў Другой лізе. У сезоне 2013 выступаў з «Смалявічы-СТІ» ў Першай лізе. Па заканчэнні сезона знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Дынама», але ў выніку ў сакавіку 2014 года перайшоў у «Іслач»[3].

Са студзеня 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[4], якую на той момант узначальваў Пунтус. У выніку ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам[5]. У складзе «Славіі» замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы.

У лютым 2016 года прыбыў у стан «Віцебска» і па выніках прагляду ў сакавіку падпісаў кантракт[6]. Пачынаў сезон асноўным абаронцам, але потым страціў месца ў складзе. У ліпені 2016 года разарваў кантракт з «Віцебскам»[7] і неўзабаве зноў стаў іграком «Іслачы»[8]. Здолеў замацавацца ў складзе «Іслачы», гуляў звычайна на пазіцыі левага абаронцы, але часам выкарыстоўваўся ў паўабароне. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[9]. У красавіку 2017 года гуляў за дубль, але хутка вярнуўся ў асноўны склад каманды.

У студзені 2019 года падоўжыў пагадненне з «Іслаччу»[10], аднак у новым сезоне стаў атрымоўваць менш часу на полі, часцей выхадзіў на замену ў канцы сустрэчы. У ліпені 2019 года кантракт з абаронцам быў разарваны[11], і неўзабаве ён стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[12].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 дубль Зорка-БДУ Беларусь 1 0
2006 Д2 Зорка-БДУ Беларусь 4 0
2007 Д2 Зорка-БДУ Беларусь 26 1
2010 (2) Д2 Ведрыч-97 Беларусь 10 3
2011 (1) Д3 Зорка-БДУ Беларусь 15 4
2011 (2) Д3 Смалявічы Беларусь 15 3
2012 Д3 Смалявічы-СТІ Беларусь 33 2
2013 Д2 Смалявічы-СТІ Беларусь 26 0
2014 Д2 Іслач Беларусь 17 1
2015 Д1 Славія-Мазыр Беларусь 23 0
2016 (1) Д1 Віцебск Беларусь 13 0
2016 (2) Д1 Іслач Беларусь 14 0
2017 Д1 Іслач Беларусь 20 2
2018 Д1 Іслач Беларусь 27 2
2019 (1) Д1 Іслач Беларусь 8 0

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]