Яраслаў Мікалаевіч Шкурко
Поўнае імя | Яраслаў Мікалаевіч Шкурко | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 лютага 1991[1] (33 гады) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Беларусь Украіна |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 167 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 67 кг[2] | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
|
Яраслаў Шкурко (нар. 8 лютага 1991, Керч) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў займацца футболам у роднай Керчы, аднак у маладым узросце пераехаў у Беларусь[3]. Гуляў за дубль ждановіцкай «Дарыды», а пасля яе расфармавання перайшоў у «Зорку-БДУ». У сезоне 2010 замацаваўся ў асноўным складзе каманды ў Другой лізе.
Улетку 2011 года разам з партнёрамі па камандзе Паўлам Грачышкам, Артурам Слабашэвічам і Дзянісам Трапашкам перайшоў у клуб «Смалявічы», які ўзначаліў Юрый Пунтус. На наступны год разам з гэтым клубам атрымаў перамогу ў Другой лізе. У 2013—2014 гадах выступаў з «Смалявічы-СТІ» ў Першай лізе, за гэты час стаў адным з лідараў каманды.
У снежні 2014 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе паўабаронцы ў мазырскую «Славію», якая па выніках сезона 2014 вярнулася ў Вышэйшую лігу[4]. У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт са «Славіяй»[5]. У складзе мазыран трывала замацаваўся ў аснове, выступаў пераважна на пазіцыі апорнага паўабаронцы.
У студзені 2017 года адправіўся на прагляд у сядлецкую «Погань», аднак не здолеў дамовіцца аб умовах пераходу[6]. У лютым 2017 года далучыўся да «Нафтана» і ў выніку падпісаў кантракт з наваполацкім клубам[7]. Быў асноўным іграком навапалачан, але ў ліпені 2017 года пакінуў каманду[8] і неўзабаве стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[9], дзе таксама замацаваўся ў аснове. Сезон 2018 пачынаў у стартавым складзе бабруйчан, у маі атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў ліпені, але стаў часцей выхадзіць на замену. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з бабруйскім клубам[10]. У сезоне 2019 пераважна выхадзіў на замену. У студзені 2020 года пакінуў «Белшыну»[11].
У красавіку 2020 года далучыўся да рагачоўскага «Дняпра» і стаў капітанам каманды. Па выніках сезона 2021 дапамог камандзе, якая змяніла назву на «Макслайн», выйсці ў Першую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў кантракт з клубам. У якасці іграка стартавага складу дапамог «Макслайну» па выніках сезона 2022 выйсці ў Вышэйшую лігу, куды клуб, аднак, не быў дапушчаны.
У лютым 2023 года стала вядома, што паўабаронца застаецца ў «Макслайне» (які пераехаў у Віцебск) на сезон 2023[12]. У снежні 2023 года пакінуў клуб[13].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2019
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2012
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2007 | дубль | Дарыда | 3 | 0 | |
2008 | дубль | Дарыда | 14 | 0 | |
2009 | Д3 | Зорка-БДУ | 11 | 0 | |
2010 | Д3 | Зорка-БДУ | 24 | 7 | |
2011 (1) | Д3 | Зорка-БДУ | 15 | 1 | |
2011 (2) | Д3 | Смалявічы | 13 | 1 | |
2012 | Д3 | Смалявічы-СТІ | 35 | 4 | |
2013 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 30 | 5 | |
2014 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 29 | 2 | |
2015 | Д1 | Славія-Мазыр | 23 | 0 | |
2016 | Д1 | Славія-Мазыр | 29 | 4 | |
2017 (1) | Д1 | Нафтан | 13 | 0 | |
2017 (2) | Д2 | Белшына | 15 | 4 | |
2018 | Д2 | Белшына | 17 | 1 | |
2019 | Д2 | Белшына | 21 | 0 | |
2020 | Д3 | Дняпро | 21 | 4 | |
2021 | Д3 | Макслайн | 20 | 2 | |
2022 | Д2 | Макслайн | 22 | 1 | |
2023 | Д2 | Макслайн | 27 | 1 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Yaroslav Shkurko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/yaroslav_shkurko/
- ↑ Ярослав ШКУРКО: «Я чувствую себя здесь своим» (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт «Смалявічаў-СТІ» (26 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Вратарь "Слонима" и полузащитник "Смолевичей-СТИ" могут пополнить ряды "Славии" (руск.). football.by (3 снежня 2014). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Контракты со "Славией" подписали 12 футболистов (руск.). football.by (17 сакавіка 2015). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Просмотр Шкурко в «Погони» Седльце завершился, стороны не сошлись в условиях контракта (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Мараховский, Штыгель, Лисица и еще четыре игрока стали игроками "Нафтана" (руск.). football.by (27 лютага 2017). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Теверов, Шкурко и Лепский покинули "Нафтан" (руск.). football.by (7 ліпеня 2017). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Шкурко и Дергай перешли в "Белшину" (руск.). football.by (27 ліпеня 2017). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Турлин, Тупчий и еще четыре игрока продлили контракты с "Белшиной" (руск.). football.by (31 студзеня 2019). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Трапашко и Шкурко покинули "Белшину" (руск.)(недаступная спасылка). football.by (8 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2023. Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ Баланович и еще четыре игрока продлили контракты с "Макслайном" (руск.). football.by (25 лютага 2023). Праверана 9 лютага 2024.
- ↑ 5 игроков покинуло витебский «Макслайн» (руск.)(недаступная спасылка). bel.football (3 снежня 2023). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2024. Праверана 9 лютага 2024.
- Нарадзіліся 8 лютага
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Керчы
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Футбалісты Украіны
- Ігракі ФК Дарыда
- Ігракі ФК Энергетык-БДУ
- Ігракі ФК Смалявічы
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Нафтан
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Дняпро Рагачоў
- Ігракі ФК Макслайн