Павел Юр’евіч Грачышка
Поўнае імя | Павел Юр’евіч Грачышка | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
23 сакавіка 1989[1] (35 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 190 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Павел Грачышка (нар. 23 сакавіка 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-БДУ». Ужо ва ўзросце 17 гадоў замацаваўся ў асноўным складзе клуба. У 2007 годзе з’ехаў у Чэхію, дзе на працягу трох гадоў выступаў за «Мост». Пасля вяртання зноў стаў выступаць за «Зорку-БДУ», ужо ў Другой лізе.
Улетку 2011 года разам з партнёрамі па камандзе Артурам Слабашэвічам, Яраславам Шкурко і Дзянісам Трапашкам перайшоў у клуб «Смалявічы», які ўзначаліў вядомы беларускі трэнер Юрый Пунтус. На наступны год разам з гэтым клубам атрымаў перамогу ў Другой лізе.
У сезоне 2013 выступаў за «Смалявічы-СТІ» ў Першай лізе, быў адным з лідараў каманды. Па заканчэнні сезона, у снежні 2013 года, падпісаў кантракт з «Гомелем»[3]. Аднак не здолеў замацавацца ў складзе гомельскага клуба, і ў лютым 2014 года быў аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі»[4], якую на той момант узначаліў Пунтус. У «Славіі» трывала гуляў у аснове, звычайна на пазіцыі правага абаронцы. Па выніках сезона 2014 дапамог мазырскаму клубу вярнуцца ў Вышэйшую лігу.
У снежні 2014 года, па заканчэнні тэрміну арэнды, разарваў кантракт з «Гомелем»[5]. Са студзеня 2015 года зноў апынуўся ў складзе «Славіі»[6] і ў выніку распачаў у складзе гэтага клуба сезон 2015 у якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы.
У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у «Белшыну», з якой у сакавіку падпісаў пагадненне[7]. У першай палове сезона не быў іграком асновы, згуляў у некалькіх матчах. Улетку 2016 года, калі большасць ігракоў пакінула «Белшыну», застаўся ў клубе і стаў асноўным цэнтральным абаронцам, але канец сезона прапусціў з-за траўмы. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Бабруйск.
У маі 2017 года далучыўся да мінскага «Энергетыка-БДУ». На наступны год у якасці аднаго з лідараў дапамог камандзе праз 13 гадоў вярнуцца ў Вышэйшую лігу. Сезон 2019 пачынаў асноўным абаронцам сталічнага клуба, пазней стаў часам выхадзіць на замену.
У ліпені 2019 года пакінуў «Энергетык-БДУ»[8] і неўзабаве стаў іграком мінскага НФК[9], дзе замацаваўся ў аснове. У снежні 2019 года падоўжыў кантракт з НФК на сезон 2020[10], у новым сезоне стаў капітанам каманды, якая змяніла назву на «Крумкачы», заставаўся іграком стартавага складу. У снежні 2020 года стала вядома, што Грачышка застанецца ў камандзе на наступны сезон[11]. У 2021 годзе быў адным з лідараў «Крумкачоў».
У студзені 2022 года перайшоў у «Слуцк»[12]. У студзені 2024 года пакінуў слуцкі клуб[13], а ў лютым абвясціў пра завяршэнне кар’еры[14][15].
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[16].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2012
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2005 | дубль | Зорка-БДУ | 7 | 1 | |
2006 | Д2 | Зорка-БДУ | 24 | 1 | |
2007 (1) | Д2 | Зорка-БДУ | 8 | 1 | |
2007/08 | Д1 | СІАД | 2 | 0 | |
2008/09 | Д2 | Банік | 14 | 0 | |
2009/10 | Д2 | Банік | 11 | 0 | |
2010 (2) | Д3 | Зорка-БДУ | 12 | 3 | |
2011 (1) | Д3 | Зорка-БДУ | 15 | 2 | |
2011 (2) | Д3 | Смалявічы | 13 | 4 | |
2012 | Д3 | Смалявічы-СТІ | 30 | 1 | |
2013 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 23 | 5 | |
2014 | Д2 | Славія | 26 | 2 | |
2015 | Д1 | Славія | 23 | 0 | |
2016 | Д1 | Белшына | 14 | 0 | |
2017 | Д2 | Энергетык-БДУ | 18 | 1 | |
2018 | Д2 | Энергетык-БДУ | 25 | 1 | |
2019 (1) | Д1 | Энергетык-БДУ | 11 | 0 | |
2019 (2) | Д2 | НФК | 12 | 1 | |
2020 | Д2 | Крумкачы | 21 | 2 | |
2021 | Д2 | Крумкачы | 25 | 5 | |
2022 | Д1 | Слуцк | 22 | 1 | |
2023 | Д1 | Слуцк | 14 | 1 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Pavel Grechishko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://sfc-slutsk.by/person/386
- ↑ "Гречишко перешел в «Гомель»". goals.by(руск.). 2013-12-18. Архівавана з арыгінала 2013-12-29.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: unfit URL (спасылка) - ↑ "Гомель" отдал Яхно в "Городею", а Гречишко - в "Славию" (руск.). football.by (28 лютага 2014). Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ "Гомель" расторг контракт с Гречишко (руск.). football.by (5 снежня 2014). Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ Николай Романюк и Павел Гречишко в ближайшее время подпишут контракты со «Славией» (руск.)(недаступная спасылка). offside.by (9 студзеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2015.
- ↑ Гречишко подписал контракт с «Белшиной» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ "Гречишко и Яскович покидают команду". Афіцыйны сайт «Энергетыка-БДУ»(руск.). 2019-07-08. Архівавана з арыгінала 2021-05-03. Праверана 2019-07-13.
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: unfit URL (спасылка) - ↑ Гречишко перешел в НФК (руск.). football.by (23 ліпеня 2019). Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ Полузащитник Гречишко продлил контракт с НФК (руск.). football.by (4 снежня 2019). Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ Павел Гречишко продлил контракт с НФК "Крумкачы" (руск.). football.by (25 снежня 2020). Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ Гречишко сменил НФК "Крумкачы" на "Слуцк" (руск.). football.by (21 студзеня 2022). Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ "Слуцк" объявил о расставании с Глебко, Панкратовым и Гречишко (руск.). football.by (4 студзеня 2024). Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ Павел Гречишко завершил карьеру в 34 года (руск.). football.by (27 лютага 2024). Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ Павел Гречишко: "Летом 2023 года четко понимал, что это последний сезон" (руск.). football.by (27 лютага 2024). Праверана 29 лютага 2024.
- ↑ "Требуем признать выборы недействительными". Более 250 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (18 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2020.
- Нарадзіліся 23 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1989 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі ФК Энергетык-БДУ
- Ігракі ФК Банік Мост
- Ігракі ФК Смалявічы
- Ігракі ФК Гомель
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Белшына
- Ігракі ФК Крумкачы Мінск
- Ігракі ФК Слуцк