Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы
Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы | |
---|---|
| |
Аўтар |
В.П. Русак, Ю.С. Гецэвіч, С.І. Лысы, В.А. Мандзік |
Жанр | акадэмічны слоўнік |
Мова арыгінала | беларуская |
Выдавецтва | Беларуская навука |
Выпуск | 2017 |
Старонак | 757 |
ISBN | 978-985-08-2128-7 |
«Арфаэпі́чны сло́ўнік белару́скай мо́вы» — першы поўны акадэмічны слоўнік беларускай мовы, які фіксуе правілы літаратурнага вымаўлення. Выдадзены ў 2017 годзе. У аснову рэестра арфаэпічнага даведніка, які складае больш за 117 тыс. слоў, пакладзены рэестр «Слоўніка беларускай мовы», выдадзенага пад навуковай рэдакцыяй А. А. Лукашанца і В. П. Русак (Беларуская навука, 2012). Комплекснае прадстаўленне сістэмы арфаэпічных норм сучаснай літаратурнай беларускай мовы падрыхтавана спецыялістамі двух інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа і Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі.
Cтруктура слоўніка
[правіць | правіць зыходнік]Слоўнік дае чытачу неабходныя звесткі пра вымаўленне праз падачу поўнай транскрыпцыі слоў. У транскрыпцыях пададзены як асноўныя, так і пабочныя націскі. Некаторыя словы пададзены з варыятыўным вымаўленнем.
ры́льца [ры́л'ца] ры́мар [ры́мар] рыма́рня [рыма́рн'а] ры́марскі [ры́марск'і] ры́марства [ры́марства] рыме́йк [рым'э́йк] // [рымэ́йк] рыме́йкер [рым'э́йк'эр] // [рымэ́йк'эр] ры̀мска-каталі́цкі [ры̀мскакатал'і́цк'і] ры́мскі [ры́мск'і] |
У якасці арфаэпічных норм у слоўніку ў першую чаргу замацаваны тыя варыянты вымаўлення, якія адпавядаюць традыцыям і тэндэнцыям развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Пры складанні слоўніка выкарыстоўваліся распрацаваныя С. І. Лысым і Ю. С. Гецэвічам алгарытмы канвертавання электроннага арфаграфічнага запісу беларускіх слоў у фанетычную транскрыпцыю.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2018 года праца па стварэнні слоўніка была ўключана ў Топ-10 вынікаў дзейнасці навукоўцаў НАН Беларусі ў вобласці фундаментальных і прыкладных даследаванняў за 2017 год. Узнагарода была прысуджана калектыву аўтараў з наступнай фармулёўкай: «За распрацоўку метадалогіі канвертавання электроннага арфаграфічнага запісу беларускіх слоў у фанетычную транскрыпцыю і стварэнне першага поўнага беларускага лінгвістычнага даведніка»[1][2].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Топ-10 за 2017 год(руск.) // Навука : газета. — Мінск: 2018. — № 3.
- ↑ Сяргей Дубовік. Моўная сінергія // Навука : газета. — Мінск: 2018. — № 8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы / уклад.: В. П. Русак, Ю. С. Гецэвіч, С. І. Лысы, В. А. Мандзік; рэдкал.: В. П. Русак, Ю. С. Гецэвіч, С. І. Лысы. — Мінск: Беларуская навука, 2017. — 757 с. — ISBN 978-985-08-2128-7.
- С.І. Лысы, Ю.С. Гецэвіч. Генерацыя нацыянальнай транскрыпцыі тэкстаў на беларускай мове // Інфарматыка. — 2017. — № 54. — С. 84—92.
- В.П. Русак, В.А. Мандзік, Ю.С. Гецэвіч, С.І. Лысы. Першы даведнік па культуры беларускага вымаўлення // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 2019. — Т. 64. — № 1. — С. 69—80.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Дубовік.. Моўная сінергія . Сайт газеты «Навука» (19 лютага 2018). Праверана 29 мая 2020.
- Алена Ермаловіч.. Эпічная праца на ніве арфаэпіі . Сайт газеты «Навука» (7 жніўня 2017). Праверана 29 мая 2020.
- Настасся Роўда.. Захоўвайце спасылку — сайт, які спросціць жыццё ўсім беларускамоўным . Сайт «Наша Ніва» (30 ліпеня 2017). Праверана 7 чэрвеня 2020.
- Настасся Роўда.. Што адбываецца з беларускай мовай — папулярна расказваем пра першы арфаэпічны слоўнік . Сайт «Наша Ніва» (29 ліпеня 2017). Праверана 29 мая 2020.
- Юрый Чарнякевіч.. Камп’ютар, які ведае дзеканне з аканнем (недаступная спасылка). Сайт газеты «Культура» (2 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2020. Праверана 7 чэрвеня 2020.
- Тэст. Праверце, ці правільна вы вымаўляеце па-беларуску (недаступная спасылка). Сайт «TUT.BY» (20 снежня 2017). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2021. Праверана 29 мая 2020.