Архівы і справаводства (1999)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Архівы і справаводства
Вокладка часопіса Беларуская мінуўшчына.jpg
Вокладка часопіса «Беларуская мінуўшчына» (1993 год).
Краіна: Сцяг Беларусі Беларусь

«Архівы і справаводства» — навукова-практычны часопіс, афіцыйны друкаваны орган Дэпартамента па архівам і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2006).

Заснаваны 7 красавіка 1998 года на базе гістарычнага навукова-папулярнага часопіса «Беларуская мінуўшчына».

Быў заснаваны ў 1993 годзе. Выходзіў 4 разы на год. У 1998 годзе выдадзены 1 нумар. 19 мая 1998 года зарэгістраваны за № 1146 пад новай назвай. Сузаснавальнікі: Дзяржаўны камітэт па архівам і справаводству РБ, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументавання і архіўнай справы.

Першы нумар падпісаны да друку 5 сакавіка 1999 года. Выходзіць 6 разоў у год. З 18 лютага 2002 года заснавальнікам часопіса з’яўляецца Камітэт па архівам і справаводству пры Савеце Міністраў РБ.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]