Патрыярх Канстанцінопальскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Усяленскай Патрыярхіі, які выкарыстоўваецца ў храмах Грэцыі і на Афоне

Яго Боская Усясвятасць Архіепіскап Канстанцінопаля — Новага Рыма і Сусветны Патрыярх (грэч. Η Αυτού Θειοτάτη Παναγιότης, ο Αρχιεπίσκοπος Κωνσταντινουπόλεως, Νέας Ρώμης και Οικουμενικός Πατριάρχης) — тытул прадстаяцеля (патрыярха) Канстанцінопальскай Царквы; лічыцца «першым сярод роўных»[1] (першым па гонары) у супольнасці праваслаўных памесных цэркваў.

З 22 кастрычніка 1991 года тытул належыць Варфаламею I (грэч. Βαρθολομαίος Α'; свецкае імя — грэч. Δημήτριος Αρχοντώνης).

Гісторыя і значэнне[правіць | правіць зыходнік]

Тронная зала ў будынку Усяленскай Патрыярхіі. На троне ляжыць Евангелле; Патрыярх сядзіць на троне ніжэй, на пярэднім плане

Аформіўся ў Візантыйскай імперыі, калі Канстанцінопаль стаў адыгрываць ролю сталіцы.

Упершыню тытулаванне «Усяленскі» (грэч. Οικουμενικός) з’яўляецца ў Патрыярха Акакія (472489) неўзабаве пасля Чацвёртага (Халкідонскага) Усяленскага сабору, правіла 9, 17 і 28 якога абвясцілі агульнаімперскую юрысдыкцыю епіскапа Новага Рыма як другога пасля Рымскага. Да канца VI стагоддзя тытулаванне і роля замацоўваюцца канчаткова як у грамадзянскіх актах імперыі, так і ў царкоўных. Папскім прастолам Рыма 28 Правіла прынята не было. Рым прызнаў за Канстанцінопалем другое месца толькі ў сувязі з уніяй на Фларэнційскім саборы 14381445.

Пасля заваявання Канстанцінопаля туркамі ў 1453 года і падзення Візантыйскай імперыі, Канстанцінопальскі Патрыярх захаваў свой тытул і сваю пазіцыю лідара хрысціянскай абшчыны, якая працягвала існаваць цяпер ужо ў Асманскай імперыі. Да заснавання інстытута Патрыяршаства ў Маскоўскай дзяржаве (1589), Канстанцінопальскі Патрыярх з’яўляўся намінальным главой Рускай Праваслаўнай Царквы. У прыватнасці, выкарыстанне тытула Цара Рускай Дзяржавы (першым царом стаў Іван IV) было зацверджана Канстанцінопальскім Патрыярхам.

Асманская імперыя спыніла сваё існаванне пасля Першай сусветныя войны. Канстанцінопаль, які перастаў быць сталіцай новай Турцыі ў 1923 годзе, з 1930 афіцыйна называецца Стамбулам.

Пачынаючы з 1920-х гадоў у кіруючых колах Канстанцінопальскага Патрыярхата фарміруецца канцэпцыя, паводле якой уся праваслаўная дыяспара павінна падпарадкоўвацца Канстанцінопальскаму патрыярху. Канстанцінопальскі Патрыярх, па думцы фанарыётаў, з гэтага часу мае не проста першынство гонару, але і першынство ўлады[2], і нават можа ўмешвацца ва ўнутраныя справы іншых Цэркваў. Гэта канцэпцыя, названая яе праціўнікамі ўсходнім папізмам, неаднаразова падвяргалася крытыцы[3].

Патрыярхі-нябожчыкі Новага часу пахаваны ў жаночым манастыры ў гонар іконы «Жываносная крыніца» (Ζωοδόχος Πηγή του Μπαλουκλή) у Ва́луклі (Балыклы) у заходняй частцы Стамбула (Balıklı).

Спрэчкі[правіць | правіць зыходнік]

Нягледзячы на тое, што тытулаванне «Усяленскі» зафіксавана ў шэрагу міжнародна-прававых актаў (у прыватнасці ў Лазанскім дагаворы 1923), урад Турэцкай Рэспублікі не прызнае за Канстанцінопальскім патрыярхам тытула «Усяленскі» і прызнае толькі яго статус як главы праваслаўнай абшчыны Турцыі[4][5][6].

У ліпені 2008 года Еўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу аднагалосна вынес рашэнне, якім прызнаў юрыдычны статус Канстанцінопальскага Патрыярхата і асудзіў урад Турцыі за незаконнае прысваенне прытулку на востраве Бююкада (адзін з дзевяці Прынцавых астравоў у Мармуровым моры), тым самым задаволіўшы апеляцыю Канстанцінопальскага Патрыярхата, які ўпершыню звярнуўся з іскам аб абароне сваіх маёмасных правоў у еўрапейскія судовыя інстанцыі[7].

У канцы студзеня 2010 года Парламенцкая асамблея Савета Еўропы прыняла рэзалюцыю № 1704 «Свабода рэлігійных і іншых чалавечых правоў немусульманскай меншасці ў Турцыі і мусульманскай меншасці ў Фракіі (Усходняя Грэцыя)», якая заклікае, апрача ўсяго іншага, улады Турцыі паважаць права Патрыярха ўключаць у свой тытул вызначэнне «Усяленскі», а таксама прызнаць за ім права юрыдычныя асобы[8][9]; дакумент заве інстытут «Усяленскім Праваслаўным Патрыярхатам у Стамбуле» (the Ecumenical Orthodox Patriarchate in Istanbul)[10].

Рэзідэнцыя і кантакты[правіць | правіць зыходнік]

Патрыяршая рэзідэнцыя і кафедральны сабор у імя Святога велікамучаніка Георгія Пераможца знаходзяцца ў Фанары (раён Стамбула).

Паштовы адрас Патрыярхата: Rum Patrikhanesi, 34 220, Fener-Halic, Istanbul, Turkey

web-сайт: http://www.patriarchate.org/

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Fr. John Chrysavgis. The Ecumenical Patriarchate: A Brief Guide. The Order of St. Andrew the Apostle — NY, 2009, стр. 71.
  2. Священник Игорь Якимчук. «В каком порядке нас перечислять, и в каком порядке мы должны стоять — это же не суть православной веры!» / Мониторинг СМИ / Православие. Ru
  3. Неканоническая ситуация: Православная диаспора на распутье : Православие и мир
  4. «Патрыяршыя спрэчкі» працягваюцца. Ці мае права Варфаламей I называцца «Усяленскім патрыярхам»? reliare.ru 27 октября 2005 г.
  5. Высший апелляционный суд Турции отказал патриарху Варфоломею в праве на вселенский статус Интерфакс.ru 27 июня 2007 года
  6. Прэзідэнт Турцыі Абдула Гюль абяцаў садзейнічаць рашэнню праблем Канстанцінопальскага Патрыярхата афіцыйны сайт МП 11 кастрычніка 2007 г.
  7. Страсбургскі суд па правах чалавека прызнаў юрыдычны статус Канстанцінопальскага Патрыярхата На афіцыйным сайце МП 14 ліпеня 2008 г.
  8. ПАСЕ прызнала за Канстанцінопальскім Патрыярхам права называцца Усяленскім NEWSru? 8 лютага 2010
  9. Freedom of religion and other human rights for non-Muslim minorities in Turkey and for the Muslim minority in Thrace (Eastern Greece)
  10. Resolution 1704 (2010): Freedom of religion and other human rights for non-Muslim minorities in Turkey and for the Muslim minority in Thrace (Eastern Greece)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]