Стэфан I (Патрыярх Канстанцінопальскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Патрыярх Стэфан I
Πατριάρχης Στέφανος Α΄
Патрыярх Стэфан I
Канстанцінопальскі патрыярх
886 — 18 мая 893
Царква: Канстанцінопальская праваслаўная царква
Папярэднік: Фоцій I
Пераемнік: Антоній II

Прафесія: святар
Нараджэнне: лістапад 867
Канстанцінопаль
Смерць: 18 мая 893(0893-05-18)
Канстанцінопаль
Бацька: Васіль I Македанянін
Маці: Еўдакія Інгерына
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Патрыярх Стэфан I (грэч.: Πατριάρχης Στέφανος Α΄; лістапад 867 — 18 мая 893) — патрыярх Канстанцінопальскі.

Сын імператара Васіля I і Еўдакіі Інгерыны. Лічыцца, што рэальным бацькам Стэфана і яго брата, Льва, будучага імператара, быў папярэднік Васіля I — імператар Міхаіл III, бо да шлюбу з Васілём I, Еўдакія была палюбоўніцай Міхаіла III.

Стэфан з дзяцінства быў пастрыжаны ў манахі.

Пасля ўзыходжання на прастол, імператар Леў VI паставіў замест патрыярха Фоція яго свайго брата, 18-гадовага Стэфана.[1]

Стаўшы самым маладым патрыярхам, Стэфан не пакінуў пасля сябе якіх-небудзь значных дзеянняў. Пасля яго смерці ў 893 годзе, імператар Леў VI, па савеце свайго міністра, Стыліяна Заутцы, прызначыў на патрыяршую кафедру Антонія.

Зноскі

  1. Прадаўжальнік Феафана. Кніга VI, глава 2.