Варфаламей I (Патрыярх Канстанцінопальскі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Патрыярх Варфаламей I
Πατριάρχης Βαρθολομαίος ο Α'
Патрыярх Варфаламей I
Герб
Сцяг
232-і Архіепіскап Канстанцінопаля — Новага Рыма і Сусветны Патрыярх
з 22 кастрычніка 1991
Інтранізацыя: 2 лістапада 1991
Царква: Канстанцінопальская праваслаўная царква
Папярэднік: Патрыярх Дзімітрый I
Сцяг
96-і Мітрапаліт Халкідонскі
9 студзеня 1990 — 22 кастрычніка 1991
Царква: Канстанцінопальская праваслаўная царква
Папярэднік: Мелітон (Хадзіс)
Пераемнік: Іаакім (Нерандзуліс)
Сцяг
68-і Мітрапаліт Філадэльфійскі
25 снежня 1973 — 9 студзеня 1990
Царква: Канстанцінопальская праваслаўная царква
Папярэднік: Якаў (Дзанаварыс)
Пераемнік: Мелітон (Карас)

Адукацыя:
Прафесія: клерык, багаслоў
Месца працы:
Імя пры нараджэнні: Дзімітрыяс Архандоніс
Арыгінал імя
пры нараджэнні:
Δημήτριος Αρχοντώνης
Нараджэнне: 29 лютага 1940(1940-02-29)[1] (78 гадоў)
Епіскапская хіратонія: 25 снежня 1973

Аўтограф: Автограф Вафоломея патриарх Конст Факсимиле подписи под рождеств посланием 2005.jpg

Узнагароды:
Ордэн Свабоды, Украіна
Кавалер ордэна Князя Яраслава Мудрага І ступені
Кавалер ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
Ro3osr.gif
Грузінскі ордэн Залатога руна
Вялікі крыж ордэна Заслуг, Венгрыя
Кавалер ордэна Падвойнага белага крыжа 2 класа
Order Stara planina ribbon.png
Вялікі Крыж I ступені ордэна Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Патрыя́рх Варфаламе́й I (грэч.: Πατριάρχης Βαρθολομαίος ο Α', турэцк.: Patrik I. Bartholomeos, свецкае імя Дымі́трыяс Архандо́ніс, грэч.: Δημήτριος Αρχοντώνης, турэцк.: Dimitris Arhondonis; 29 лютага 1940, Зейтынлі-кёю, востраў Гёкчэада, Турцыя) — епіскап Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы; з 22 кастрычніка 1991 — 232-і Архіепіскап Канстанцінопаля — Новага Рыма і Сусветны Патрыярх, прадстаяцель Канстанцінопальскай Праваслаўнай Царквы.

Тэзаіменства — 11 чэрвеня, дзень памяці апостала Варфаламея.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 29 лютага 1940 г. у вёсцы Айос Тэадорас на востраве Імроз (цяпер Гёкчэада) у Турцыі. Па этнічным паходжанні грэк.

Скончыў сярэднюю грэцкую школу у Стамбуле. Па заканчэнні ў 1961 г. Халкінскай багаслоўскай школы на востраве Халкі быў пасвечаны ў дыякана. У 1961—1963 гг. служыў афіцэрам у турэцкай арміі.

З 1963 па 1968 гг. вучыўся ў Папскім Усходнім інстытуце ў Рыме, у Швейцарыі і ГерманііМюнхенскім універсітэце). Быў лектарам у Папскім Грыгарыянскім універсітэце; доктар багаслоўя Папскага Усходняга інстытута (дысертацыя па тэме кананічнага права). Валодае грэцкай, турэцкай, ангельскай, італьянскай, нямецкай, французскай і лацінскай мовамі.

Па вяртанні ў 1968 г. у Стамбул працаваў у Халкінскай школе, дзе ў 1969 г. патрыярхам Афінагорам I быў пасвечаны ў прасвітара. Патрыярхам Дзімітрыем, які ўзышоў на пасад у 1972 г., быў прызначаны кіраўніком створанага тады Патрыяршага Кабінета.

25 снежня 1973 г. хіратанісан у епіскапа з тытулам мітрапаліта Філадэльфійскага, з захаваннем пасады кіраўніка Патрыяршага Кабінета. У студзені 1990 г. прызначаны мітрапалітам Халкідонскім. З сакавіка 1974 г. аж да сваёй патрыяршай інтранізацыі быў членам Сінода і шэрагу сінадальных камітэтаў.

Быў абраны кіраўніком Канстанцінопальскай царквы — Усяленскім Патрыярхам 22 кастрычніка 1991 г., чын інтранізацыі адбыўся 2 лістапада таго ж года.

Тытул[правіць | правіць зыходнік]

Поўны тытул прадстаяцеля Канстантынопальскай Царквы: Яго Боскае Усесвяцейшаства Архіепіскап Канстанцінопаля — Новага Рыма і Усяленскі Патрыярх (грэч. Η Αυτοειοτάτη Παναγιότης, ο Αρփιεπίσκοπος κωνσταντινουπόλεως, νας ρμης και Οικουμενικός πατριάρփης).

Урад Турцыі не прызнае афіцыйна тытулавання Варфаламея як «Усяленскага Патрыярха» і прызнае толькі яго статус як кіраўніка праваслаўнай абшчыны Турцыі.

Міжнародная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы сваім актыўным патранаваннем і арганізацыяй мерапрыемстваў, скіраваных на абарону навакольнага асяроддзя, дзякуючы чаму атрымаў неафіцыйны тытул «зялёнага Патрыярха». У 2005 г. быў узнагароджаны прэміяй ААН за заслугі ў справе абароны навакольнага асяроддзя.

У студзені 2004 г. Патрыярх Варфаламей наведаў Кубу і асвяціў першы на востраве праваслаўны храм. Шмат разоў наведваў ЗША, дзе знаходзіцца найбуйнейшае кананічнае падраздзяленне пад ягонай юрысдыкцыяй. Удзельнічаў у Сусветным эканамічным форуме ў Давосе ў 1999 і 2006 гг.

23 студзеня 2007 г. Патрыярх Варфаламей выступіў на сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) у Страсбургу. У сваім выступе ён падтрымаў імкненне Турцыі ўступіць у ЕС. Ён высока ацаніў «важныя поспехі Турцыі ў прыняцці стандартаў ЕС і правядзенні рэформаў, якія пераглядаюць ўнутранае заканадаўства», і нагадаў, што Канстанцінопальскі Патрыярхат «заўсёды падтрымліваў еўраперспектывы» турэцкай дзяржавы. Ён таксама падкрэсліў важнасць талерантнага падыходу да цвярозага дыялогу паміж рэлігіямі. Разам з тым ён адзначыў, што ў адносінах Канстанцінопальскай Царквы і дзяржавы ў Турцыі застаюцца нявырашаныя праблемы:

  • адмова турэцкіх уладаў прызнаваць «Сусветны» статус яго Патрыярхату,
  • адкрыць багаслоўскую школу на востраве Халкі і вярнуць уласнасць, якая належала раней Канстанцінопальскай Царквы.

Перад сваім выступам Патрыярх Варфаламей сустрэўся з прэзыдэнтам ПАРЭ Рэнэ ван дэр Ліндэнам і камісарам Савета Еўропы па правах чалавека Томасам Хамарбергам. Запрашэнне Патрыярха на сесію ў ПАРЕ выклікала пратэсты некаторых нацыяналістычна настроеных турэцкіх палітыкаў. У 2008 г., выступаючы 24 верасня ў Брусэлі перад дэпутатамі Еўрапарламента з прамовай, пацвердзіў сваю падтрымку еўраінтэграцыі Турцыі.

У красавіку 2008 г. уключаны часопісам Time у спіс 100 самых уплывовых людзей свету.

Узаемаадносіны з каталіцкім светам[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2005 г. Варфаламей I запрасіў у Стамбул папу Рымскага Бенедыкта XVI. Візіт адбыўся ў лістападзе 2006 г. Пантыфік стаў трэцім з першасвятароў Рыма, якія пабывалі ў Турцыі (яго папярэднік Ян Павел II наведаў гэтую краіну ў 1979 г., а Папа Павел VI — у 1967 г.). Папа прысутнічаў на літургіі ў храме Св. Георгія на Фанары 30 лістапада. Вітаючы яго, Патрыярх Варфаламей назваў «благаслаўленнем свету» візіт Папы на дзень апостала Андрэя, прастольнае свята Усяленскай патрыярхіі, і сказаў, што смуткуе аб тым, што дзве царквы яшчэ не злучаныя. Па выніках сустрэчы Варфаламей I і Бэнэдыкт XVI выпусцілі сумесную заяву.

25 траўня 2014 г. у Апостальскай дэлегатуры Ватыкана ў Іерусаліме адбылася прыватная сустрэча паміж Патрыярхам Варфаламеем I і Папам Францішкам. Па яе выніках была абвешчаная сумесная дэкларацыя, якая складаецца з дзесяці пунктаў, у якіх гаворыцца аб тым, што:

  • сустрэча паміж біскупамі Рыма і Канстанцінопаля з’яўляецца крыніцай глыбокай духоўнай радасці і плёнам Божага Провіду;
  • Патрыярх і Папа з нецярпеннем чакаюць дня, калі дзве Царквы змогуць сумесна ўдзельнічаць у цэлебрацыі Эўхарыстыі, і што гэта можна дасягнуць праз вызнаванне адзінай веры, пастаянную малітву, братэрскі дыялог;
  • пры гэтым мэтай багаслоўскага дыялогу не павінен быць пошук кампрамісу, а паглыбленае разумення ўсёй ісціны, перададзенай Царкве самім Хрыстом.

Таксама ў дэкларацыі было сказана, што дзве царквы абавязаны даць агульнае сведчанне Божай любові да ўсіх людзей, абараняць годнасці чалавечай асобы на кожным этапе яе жыцця, у тым ліку ў святасці сям’і, заснаванай на шлюбе. У дэкларацыі сказана пра неабходнасць сумеснага вырашэння пытанняў голаду, беднасці, несправядлівага размеркавання рэсурсаў, непісьменнасці, безадказнага стаўлення да планеты. Акрамя таго, у дэкларацыі гаворыцца аб адзіных намаганнях хрысціянаў у абароне публічнага вызнання сваёй веры. Асаблівая заклапочанасць была выказана становішчам хрысціянаў у краінах Блізкага Усходу.

Асабліва можна адзначыць дзіўны факт гэтай сустрэчы — Папа Рымскі Францыск пацалаваў у знак пакоры руку патрыярху Варфаламею, які адчуў няёмкасць, не паспеўшы прыбраць руку ад пацалунку, пасля чаго ветліва адказаў крыжападобным лабазаннем.

У Рускай Праваслаўнай Царкве ахарактарызавалі сустрэчу і дэкларацыю як «прыватныя», паколькі Патрыярх Варфаламей не праводзіў кансультацый з іншымі памеснымі праваслаўнымі цэрквамі, адпаведна ён мог прадстаўляць выключна толькі Канстанцінопальскі Патрыярхат.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]