Феадот I (Патрыярх Канстанцінопальскі)
Выгляд
Патрыярх Феадот I | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Θεόδοτος Α΄ Κασσιτεράς | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Царква | Канстанцінопальская праваслаўная царква | ||||||
| Папярэднік | Нікіфар | ||||||
| Пераемнік | Антоній I | ||||||
|
|
|||||||
| Дзейнасць | прэсвітар | ||||||
| Нараджэнне |
невядома |
||||||
| Смерць |
студзень 821 |
||||||
| Дынастыя | Melissenos[d] | ||||||
| Бацька | Michael Melissenos[d] | ||||||
Феадот I (грэч. Θεόδοτος Α΄ Κασσιτεράς; Феадот Касітэра) — Патрыярх Канстанцінопальскі (1 красавіка 815 — студзень 821). Феадот паходзіў з фаміліі Мелісінас і быў сваяком імператара-іканаборца Канстанціна V Капраніма, да ўзвядзення на патрыяршы прастол быў начальнікам лейбгвардыі.
Феадот стаў патрыярхам перад 2-м іканаборскім саборам, скліканым у 815 годзе імператарам Львом V Армянінам для адмены рашэнняў Сёмага Усяленскага сабору. Феадот не меў якой-небудзь багаслоўскай адукацыі. Па словах Георгія Манаха ён быў зусім неадукаваны і не меў уласнага меркавання[1].
Зноскі
- ↑ Georg. Mon. II, 777.11