Арцём Васілевіч Міраеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Арцём Міраеўскі
Поўнае імя Арцём Васілевіч Міраеўскі
Нарадзіўся 31 мая 1999(1999-05-31)[1] (22 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 173 см
Вага 64 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Рух
Нумар 31
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2018 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2018   Беларусь Чысць 13 (0)
2019—2020 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 54 (22)
2021— Беларусь Рух (Брэст) 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
2017 Беларусь Беларусь (да 19) 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 мая 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 мая 2021

Арцём Міраеўскі (нар. 31 мая 1999, Новыя Маркавічы, Жлобінскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца брэсцкага «Руха».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец жлобінскай СДЮШАР, у юнацкім узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама», дзе стаў гуляць за дубль. У жніўні 2018 года разам з іншымі маладымі дынамаўцамі быў аддадзены ў арэнду «Чысці»[2], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У пачатку 2019 года, пакінуўшы «Дынама», далучыўся да дзяржынскага «Арсенала», дзе стаў адным з асноўных ігракоў, дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу.

У снежні 2020 года падпісаў трохгадовы кантракт з брэсцкім «Рухам»[3]. 18 красавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Смаргоні» (5:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У верасні і кастрычніку 2015 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дынама Беларусь 18 4
2018 (1) дубль Дынама Беларусь 16 3
2018 (2) Д2 Чысць Беларусь 13 0
2019 Д3 Арсенал Беларусь 29 17
2020 Д2 Арсенал Беларусь 25 5
2021 Д1 Рух Беларусь

Зноскі