Асабовічы
Выгляд
Вёска
Асабовічы
|
Асабо́вічы[2] (трансліт.: Asabovičy, руск.: Особовичи) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Калавуравіцкага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Каля 1520 года пінскі князь Фёдар Яраславіч са сваёй жонкай Аленай запісалі дворышча Піскалаўшчына ў Асабовічах Варварынскаму манастыру, пазней мясціна стала грэка-каталіцкай.
Пасля закрыцця кляштара ў XIX стагоддзі сядзіба Піскалаўшчына становіцца ўласнасцю Качаноўскіх. У канцы 1880-х гадоў у вёсцы было 9 двароў, пражывала 39 вяскоўцаў; дзейнічала капліца (адносілася да прыходу ў вёсцы Кудрычы). У пачатку XX стагоддзя фальваркам валодалі дваране Канстанцін Рыгоравіч і Іван Іванавіч Качаноўскія (350 дзесяцін зямлі).
У 1998 годзе ў вёсцы налічвалася 28 гаспадарак і 47 жыхароў.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўная драўляная капліца[3].
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Антон Іванавіч Ятусевіч (нар. 1947) — беларускі вучоны і палітык. Доктар ветэрынарных навук (1990), прафесар (1991).
Зноскі
- ↑ а б http://www.pravo.by/document/?guid=12551&p0=D918b0089353
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Асо́бавічы
- ↑ Особовичи // Глобус Беларуси
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх