Антон Іванавіч Ятусевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Антон Іванавіч Ятусевіч
Дата нараджэння 2 студзеня 1947(1947-01-02) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці ветэрынар
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук
Альма-матар
Узнагароды

Антон Іванавіч Ятусевіч (нар. 2 студзеня 1947, в. Асабовічы, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі вучоны, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання. Доктар ветэрынарных навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікію Беларусь. Акадэмік Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (Расія, г. Санкт-Пецярбург), акадэмік Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі (Расія). Старшыня Беларускага таварыства протазаолагаў. Прэзідэнт Міжнароднага таварыства паразітацэнолагаў. Член секцыі паразіталогіі аддзялення ветэрынарнай медыцыны Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут, зоаветтэхнік, ветурач.

Працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам калгаса «Знамя» Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Працаваў галоўным ветурачом калгаса імя Чырвонай Арміі Віцебскага раёна, старшым выкладчыкам, асістэнтам, дацэнтам кафедры паразіталогіі, прарэктарам па вучэбнай рабоце, сакратаром партыйнага камітэта Віцебскага ветэрынарнага інстытута, прафесарам, загадчыкам кафедры паразіталогіі.

Рэктар установы адукацыі «Віцебская ордэна „Знак Пашаны“ дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар больш як 710 навуковых прац, у тым ліку 46 падручнікаў, даведнікаў, манаграфій. Падрыхтаваў 27 кандыдатаў і дактароў навук.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, юбілейнымі медалямі «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», сярэбраным медалём ВДНГ СССР, памятным медалём «За заслугі ў галіне ветэрынарыі» (Расійская акадэмія сельскагаспадарчых навук), «Залатым медалём пашаны для Беларусі» (Амерыканскі біяграфічны інстытут), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі знакамі «Вынаходнік СССР», «Выдатнік адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, «100 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», «2000 гадоў Хрысціянству», Міжнародным ордэнам грамадскага прызнання імя Кірылы і Мяфодзія[2].

Зноскі