Аскар Карлавіч Кедраў-Зіхман
Аскар Карлавіч Кедраў-Зіхман | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 снежня 1885 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лютага 1964 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, аграном |
Навуковая сфера | аграхімія, agricultural science[d][1], вапнаванне глебаў[d][1], угнаенні[1] і applied chemistry[d][2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР, доктар сельскагаспадарчых навук (1934), доктар хімічных навук (1936), акадэмік УАСГНІЛ[d] (1935) і акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1961) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
Аскар Карлавіч Кедраў-Зіхман (31.12.1885, Рыга — 12.2.1964, Масква) — савецкі вучоны ў галіне аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1934). Доктар хімічных навук (1936). Прафесар (1923). Акадэмік УАСГНІЛ (1935). Акадэмік АН БССР (1931), АСГН БССР (1957—1961). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1940). Удзельнік Грамадзянскай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]А. К. Кедраў-Зіхман нарадзіўся ў горадзе Рыга. У 1913 годзе скончыў Кіеўскі ўніверсітэт. У 1921—1930 гадах загадчык кафедры ў Горацкім земляробчым інстытуце. У 1930—1941 гадах прафесар Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1940—1941 і 1945—1946 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук АН БССР. У 1941—1961 гадах А. К. Кедраў-Зіхман кіраваў лабараторыяй вапнавання глеб Усесаюзнага НДІ ўгнаенняў і аграглебазнаўства.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы па вапнаванні кіслых глеб, уплыву вапны на біялагічныя якасці насення. Доўгі час быў рэдактарам часопіса «Химизация социалистического земледелия», членам рэдкалегіі часопісаў «Удобрение и урожай» и «Почвоведение».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Леніна (1954)
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн «Знак Пашаны» (1940)
- медалі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 13. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Лившиц В. М. Родоначальник белорусской агрохимии // Белорусская сельскохозяйственная академия. Памятники и памятные места. — Мн.: Ураджай, 1990. — С. 62—65.
- Ке́драў-Зі́хман Аскар Карлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 381. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Академик КЕДРОВ-ЗИХМАН Оскар Карлович (руск.) // Сайт НАН Беларусі
- Аскар Карлавіч Кедраў-Зіхман у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Хотылева Л. В., Богдевич И. М., Лапа В. В. Оскар Карлович Кедро-Зихман (К 130-летию со дня рождения (руск.) // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. № 1. 2016. (Серыя аграрных навук)
- Нарадзіліся 31 снежня
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Рызе
- Памерлі 12 лютага
- Памерлі ў 1964 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Выкладчыкі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
- Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Дактары хімічных навук
- Акадэмікі УАСГНІЛ
- Акадэмікі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР
- Прафесары
- Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Аграхімікі СССР
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі