Асмолавічы (Мсціслаўскі раён)
Вёска
Асмолавічы
|
Асмо́лавічы[2] (трансліт.: Asmolavičy, руск.: Осмоловичи) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Капачоўскага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Гарадзішча ранняга жалезнага веку (5 ст. да н. э. — 5 ст. н. э.) знаходзіцца за 0,1 км на поўдзень ад вёскі, на левым беразе забалочанага ручая, па пагорку, што ўзвышаецца над поймай на 4—5 м. Пляцоўка памерам 37 на 17 м выцягнута з поўначы на поўдзень. Па краі ўмацавана валам, які з боку поля дасягае вышыні 2,5 м. Адкрыў і абследаваў у 1978 г. М. А. Ткачоў. Культурны пласт у шурфах — 0,45—1,3 м, насычаны абломкамі ляпной керамікі, касцямі, вуголлем і каменнямі[3].
На паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі, каля старых могілак, — курганны могільнік. Два насыпы вышынёй 1,3 м, дыяметрам 6 м[4].
У 1612 г. сяло знаходзілася ў Мсціслаўскім ваяводстве. У 1723 г. на месцы праваслаўнай пабудавана ўніяцкая царква. Памешчыца Шымковіч у 1877 г. мела 598 дзесяцін зямлі. У 1886 г. тут быў 71 двор, 428 жыхароў. У 1897 г. тут быў 61 двор, 405 жыхароў, у Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета. Працавала кузня, дзейнічала школа граматы.
Зноскі
- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/mahilouskaja.htm
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Матэрыялы абследавання захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- ↑ Выявіў у 1978 г. М. А. Ткачоў. Раскопкі не праводзіліся.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх