Капачы (Мсціслаўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Аграгарадок
Капачы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Аўтамабільны код
6
СААТА
7246812046
Капачы на карце Беларусі ±
Капачы (Мсціслаўскі раён) (Беларусь)
Капачы (Мсціслаўскі раён)
Капачы (Мсціслаўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Капачы (Мсціслаўскі раён)

Капачы́[1] (трансліт.: Kapačy, руск.: Копачи) — аграгарадок у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр Капачоўскага сельсавета і саўгаса «Пісараўшчына».

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Аграгарадок знаходзіцца за 25 км у напрамку на захад ад горада Мсціслаў[2], за 72 км ад Магілёва[2], за 12 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы[2], каля аўтамабільнай дарогі Р96. У напрамку на ўсход ад аграгарадка працякае рака Белая Натапа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1855 годзе вёска, уласнасць памешчыцы Корзун. У 1897 годзе вёска, 10 двароў, 98 жыхароў, у Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні. Побач 2 фальваркі: у адным — 1 двор, 2 жыхары; у другім — 1 двор, 10 жыхароў. У 1909 годзе ў вёсцы 10 двароў, 89 жыхароў, у фальварках Капачы-1 — 1 двор, 7 жыхароў, Капачы-2 — 1 двор, 8 жыхароў.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 года. Вясной 1918 года сяляне падзялілі памешчыцкую зямлю. У 1919 годзе адкрыта працоўная школа першай ступені, у 1926 годзе было 45 вучняў. У 1919 годзе разам з атрадам польскіх легіянераў вярнуўся ў Капачы памешчык Корзун, але калі Чырвоная Армія падышла да вёскі, ён пакінуў маёнтак. У 1926 годзе ў вёсцы Старыя Капачы — 22 двары, 133 жыхары, у вёсцы Новыя Капачы — 5 двароў, 45 жыхароў. У 1931 годзе арганізаваны саўгас «Чырвоны сцяг», з 1932 года — «Пісараўшчына», уваходзіў у Аршанскі свінагадоўчы трэст, меў у 1933 годзе 9 трактароў і іншую тэхніку. У 1933 годзе адкрыты дзіцячыя яслі. У 1934 годзе саўгас атрымаў тэлефонную сувязь, у 1935 годзе электрыфікаваны. У 1940 годзе да вёскі далучаны пасёлак Казінскі. У вёсцы пабудаваны 13 саўгасных дамоў, мелася 450 кароў, 750 галоў маладняку буйнай рагатай жывёлы, 87 коней, 2,5 тыс. свіней. Працавалі 15 трактароў, 5 грузавых і 1 легкавая аўтамашыны.

У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 года да 28 верасня 1943 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Калі пачалася вайна, большая частка жывёлы была эвакуіравана і перададзена саўгасу «Рассвет» Калужскага раёна РСФСР, а частка — рабочым свайго саўгаса. Гітлераўцы спалілі вёску, разрабавалі маёмасць саўгаса. Пасля вайны вёска адбудавана.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 98 жыхароў, 10 двароў.
  • 1926 год — 133 жыхары, 22 двары (Старыя Капачы) і 45 жыхароў, 5 двароў (Новыя Капачы).
  • 1997 год — 906 жыхароў, 323 двары[2].

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. а б в г д Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 20.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 19. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.) 
  • Ліст карты N-36-63. Выданне 1982 г. (руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]