Банькаўшчына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Банькаўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Аўтамабільны код
6
Банькаўшчына на карце Беларусі ±
Банькаўшчына (Беларусь)
Банькаўшчына
Банькаўшчына (Магілёўская вобласць)
Банькаўшчына

Ба́нькаўшчына[1] (трансліт.: Bańkaŭščyna, руск.: Баньковщина) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Капачоўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Гарадзішча ранняга жалезнага веку (1-ае тысячагоддзе да н. э. — 1-ае тысячагоддзе н. э.) згадваецца ў 1634 г. Знаходзіцца за 1 км на захад ад вёскі на мысе правага берага р. Чорнай, ва ўрочышчы Гарадок. З'яўлялася гарадзішчам-сховішчам. Пляцоўка авальная, памерам 28 на 20 м, мае па краі абарончы вал, а таксама тры валы з поўдня і ўсходу, якія падковай ахопліваюць гарадзішча.[2]

У 1747 г. вёска, 6 двароў. У 1834 г. 9 двароў, 42 жыхары, у Мсціслаўскім павеце. У 1897 г. 19 двароў, 138 жыхароў, у Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 г. 25 двароў, 161 жыхар.

Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Лютненскага сельсавета[3].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. Адкрыў у 1960-ыя гады Л. В. Аляксееў, абследаваў у 1978 г. М. А. Ткачоў. Культурны пласт не выяўлены. Раскопкі не праводзіліся.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20.11.2013 N 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]