Шматгадоваятравяністая расліна з кароткім карэнішчам і прамым сцяблом вышынёй 50—80 см. Прыкаранёвае лісце на доўгіх чаранках, глыбока раздзеленае на 3—7-ланцэтныя або адваротнаяйкападобныя, па краі буйназубчастыя долі. Сцябловае лісце больш дробнае, з больш вузкімі долямі, кароткачаранковае або амаль сядзячае. Кветкі дробныя, шматлікія, белыя або чырванаватыя, сабраны ў складаныя парасонікі дыяметрам 3—4,5 см (краявыя кветкі тычынкавыя, унутраныя — песцікавыя). Агульная абгортка зорчатая, з 10—20 белых або чырванаватых плевачных падоўжна-лінейных лісцікаў. Плод — рабрысты віслаплоднік з уздутымі лусачкамі.
Расліны паходзяць з Еўропы і Заходняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за паўночна-ўсходняй мяжой арэала. Месцы росту: грабавыя дубравы і бярэзнікі, хмызняковыя зараснікі. Расце асобнымі экземплярамі і невялікімі групамі. Выкарыстоўваецца ў многіх краінах у якасці дэкаратыўных раслін у садах і на кветніках. Існуе мноства падвідаў і варыяцый гэтай расліны[4].