Асінаўка (Асіпавіцкі сельсавет)
Вёска
Асінаўка
|
Асі́наўка[1] (трансліт.: Asinaŭka, руск.: Осиновка) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Асіпавіцкага сельсавета. Знаходзіцца за 19 км на паўднёвы захад ад горада Вілейка, 125 км ад Мінска, на аўтадарозе Асіпавічы—Красніца.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У гістарычных крыніцах вядома з XVIII ст.
У 1800 годзе вёска ў Вілейскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі, уласнасць казны. У 1852 годзе засценак у складзе маёнтка Тэклінаполь З. Любанскага, у Вілейскім павеце Віленскай губерні. У 1897 годзе ў Вілейскай воласці. у 1908 годзе 37 дзесяцін надзелаў, у складзе Прэшцянскай сельскай грамады.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года пад акупацыяй Польшчы. 31 ліпеня 1920 года ўключана ў склад БССР. Ізноў занята польскімі войскамі ў кастрычніку 1920 года.
Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 года тэрыторыя адышла да Польшчы, у беларускай гістарыяграфіі землі вядомы як Заходняя Беларусь. Вёска знаходзілася ў Каловіцкай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяводства.
Пасля паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь тэрыторыя з лістапада 1939 года ў складзе Беларускай ССР. З 4 снежня 1939 года вёска ў Вілейскай вобласці, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года ў Асіпавіцкім сельсавеце.
З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей.
У час Вялікай Айчыннай вайны з 25 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. У маі 1944 года спалена карнікамі, загінулі 10 жыхароў. З фронту не вярнуліся З вяскоўцы.
З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей, землі ў складзе калгаса імя Суворава.
Нсельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 39 жыхароў, б двароў.
- 1905 год — 58 жыхароў.
- 1908 год — 21 жыхар.
- 1938 год — 74 жыхары, 15 двароў.
- 1960 год — 51 жыхар.
- 1988 год — 23 жыхары, 12 гаспадарак.
- 2003 год — 10 жыхароў, 7 гаспадарак.
- 2008 год — 6 жыхароў, 4 гаспадаркі.
- 2019 год — 3 чал.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх