Куранецкі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Куранецкі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 5 ліпеня 1946
Куранецкі раён на карце
Куранецкі раён у складзе Вілейскай вобласці, студзень 1940 года

Куране́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19401946 гадах. Утвораны 15 студзеня 1940 года ў Вілейскай вобласці, цэнтр — гарадскі пасёлак (да 12.10.1940 вёска) Куранец. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 13 сельсаветаў: Асіпавіцкі, Бараўцаўскі, Іжскі, Каловіцкі, Касцяневіцкі, Кузьміцкі, Куранецкі, Рабунскі, Рускасельскі, Рэчкаўскі, Талуцкі, Халапкоўскі, Чурлонскі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. 5 ліпеня 1946 года ў сувязі з пераносам цэнтра раёна ў горад Вілейка перайменаваны ў Вілейскі раён.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.