Атлантызм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Атланты́змгеапалітычная філасофія палітычнага, эканамічнага і ваеннага збліжэння дзяржаў Паўночнай Амерыкі і Заходняй Еўропы пад агульнымі каштоўнасцямі дэмакратыі, індывідуальнай свабоды і вяршэнства закона.

Тэорыя атлантызму ўзнікла ў канцы Другой сусветнай вайны. Яе заснавальнікам лічыцца англійскі географ і геапалітык Хэлфард Мак-Кіндэр. На аснове гэтай ідэі быў запушчаны план Маршала, а ў 1949 быў заснаваны ваенна-палітычны блок НАТА, мэтай якога стала прадухіленне распаўсюджання савецкага ўплыву на тэрыторыю Заходняй Еўропы.

У XXI стагоддзі, калі першапачатковая прычына з'яўлення атлантызму ўжо не існуе, гэта філасофія набыла новае адценне ў святле амерыканскай «Вайны супраць тэрарызму». З 1991 НАТА разраслося з 16 да 26 удзельнікаў, паколькі практычна ўсе дзяржавы распалага Варшаўскага дагавора ўвайшлі ў Паўночнаатлантычны альянс. Глабальныя палітычныя змены канца 80-х — пачатку 90-х прывялі да таго, што філасофія атлантызму на дзяржаўным узроўні сёння вызнаецца больш у краінах Усходняй Еўропы, тады як у Заходняй пачынаюць пераважаць пан'еўрапейскія ідэі.

Сярод найбольш радыкальна атлантычна настроеных усходнееўрапейскіх дзяржаў — Польшча, Румынія і (да студзеня 2010) Украіна. Першыя дзве былі нават уцягнуты ў 2004 годзе ў буйны міжнародны скандал, звязаны з «сакрэтнымі турмамі ЦРУ».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]