Канстанцін Радзівіл (1793—1869)
Канстанцін Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Konstanty Radziwiłł | |||||||
![]() | |||||||
![]() Герб «Трубы» | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | (?) Юзаф Антонавіч Верашчака | ||||||
Пераемнік | Мікалай Антонавіч Вольскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 красавіка 1793 |
||||||
Смерць |
6 красавіка 1869 (76 гадоў) |
||||||
Род | Радзівілы | ||||||
Бацька | Мацей Радзівіл[1] | ||||||
Маці | Альжбета з Хадкевічаў | ||||||
Жонка | Марыя Аляксандра з Грабоўскіх[d][1], Цэліна з Сулістроўскіх[1] і Адэлія з Карніцкіх[d][1] | ||||||
Дзеці | Мацей Юзаф Радзівіл[d][1][2], Ядвіга з Радзівілаў[d][1], Канстанцін Радзівіл[d][1] і Дамінік Радзівіл[d] | ||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Дзейнасць | этнаграфія | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Канстанцін Радзівіл, Канстанцін Мікалай Радзівіл, Канстанцін Мацеевіч Радзівіл (5 красавіка 1793, Рым, Папская вобласць — 6 красавіка 1869, Паланечка, Навагрудскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя) — навагрудскі павятовы маршалак (1832—1834).
Быў мецэнатам, апекуном народнай асветы, адным з першых беларускіх фалькларыстаў.
Паходжанне і сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Належаў да вялікалітоўскага княскага каталіцкага роду Радзівілаў.
Нарадзіўся 4 красавіка 1793 года ў Рыме ў сям’і Мацея Радзівіла (1749—1800) і яго жонкі графіні Альжбеты Хадкевіч — дачкі графа Яна Мікалая Хадкевіча (1738—1781).
2 верасня 1800 года атрымаў па спадчыне ад бацькі да свайго княскага тытула і тытул «граф на Шыдлоўцу», хоць маёнткам Шыдловец (у аўстрыйскай Новай Галіцыі, а пазней у Радамскай губерні Расійскай імперыі) не валодаў — Шыдлоўцам з 1800 годзе валодала княгіня Ганна Сапега (1772—1859) з роду Замойскіх.
Быў тройчы жанаты: 1) графіня Марыя Грабоўская. Шлюб у 1815 г.; 2) Цэлестына-Цэліна Сулістроўская (1805—1836); 3) Адэлія Мікалаеўна Карніцкая (1811—1883). Шлюб у сакавіку 1840 г.
Меў дзяцей толькі ад Марыі Грабоўскай і Адэліі Карніцкай:
(ад Сулістроўскай):
- 1) Ядвіга Радзівіл (1830—1863)
(ад Карніцкай):
- 2) Мікалай Антоній Радзівіл (1841—1900)
- 3) Мацей Юзаф Радзівіл (1842—1907), спадчыннік Паланечкі
- 4) Целестына Радзівіл
- 5) Антаніна Радзівіл
- 6) Міхаліна Радзівіл
- 7) Караль Вільгельм Радзівіл (1848—1904)
- 8) Канстанцін Вінцэнт Радзівіл
- 9) Дамінік Марыян Радзівіл
Маёнтак
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў у спадчыну маёнтак Паланэчка (вёскі Паланэчка, Крошын і Гусакі) у Навагрудскім павеце Літоўска-Гродзенскай губерні[заўв 1] (Расійская імперыя), які дзякуючы Канстанціну Радзівілу стаў адным з культурных асяродкаў у краі. Паводле памеру маёнтка князь Канстанцін Радзівіл не адносіўся да латыфундыстаў, а толькі да вельмі заможных маянткоўцаў.
У маёнтку пабудаваў Паланэчкаўскі палац, побач з якім быў разбіты парк у французскім стылі.
Дзяржаўная служба і палітычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1820 г. стаў членам Віленскай адукацыйнай камісіі. У 1820 г. у Вільні таксама ўступіў у тайнае палітычнае таварыства «Нацыянальнае масонства», а ў 1821 г. далучыўся да яго пераемніка — Патрыятычнага таварыства (член Камітэта Літоўскай правінцыі).
Пасля задушэння паўстання дзекабрыстаў (1825) быў арыштаваны расійскай уладай, але пасля адпушчаны.
У 1832 г. атрымаў чын камергера расійскага імператарскага двара. У 1832—1834 гг. займаў выбарную пасаду навагрудскага павятовага маршалка.
Культурная і навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]
Не імкнуўся зрабіць службовую кар'еру ў сталіцы імперыі (Санкт-Пецярбургу) ці сталіцы літоўска-беларускага края (Вільні), а прысвяціў сябе мецэнацкай, культурнай і асветніцкай дзейнасці ў родным краі. Быў куратарам і апякуном (у тым ліку фінансава) народнай асветы ў Мінскай і Гродзенскай губернях. Сабраў у Паланечцы значную бібліятэку (4 тыс. тамоў), архіў, калекцыю твораў мастацтва, у якой былі партрэты прадстаўнікоў роду Радзівілаў, карціны Юзафа Пешкі, Яна Рустэма, гравюры, габелены, медалі. У палацы Канстанціна Радзівіла ў Паланечцы бывалі многія знакамітыя ў мясцовым краі дзеячы культуры, у тым ліку паэт Уладзіслаў Сыракомля.
У 1845 г. пад апякунствам Канстанціна Радзівіла ў Паланечцы знаходзілася рэдакцыя мясцовага польскамоўнага часопісу «Народ і час».
У 1850-х гг. даслаў у Рускае геаграфічнае таварыства «Статыстычны нарыс Навагрудскага павета» і «Этнаграфічныя звесткі пра жыхароў Навагрудскага павета» (зберагаюцца ў архіве таварыства). Ахарактарызаваў беларускую мову («кривицкое наречие»), склаў слоўнічак мясцовых слоў, апісаў адзенне сялян Навагрудскага павета, мясцовыя сялянскія абрады на Купалле, Дзяды, куццю, вяселле навагрудскіх сялян; запісаў 84 прыказкі, калядную, 2 купальскія і 27 вясельных песень.
У снежні 1863 г. Канстанцін Радзівіл прасіў у віленскага генерал-губернатара (1863—1865) Міхаіла Мураўёва аб замене смяротнага прысуду Зыгмунту Чаховічу, з якім ён быў пароднены праз Сулістроўскіх, аднаму з лідараў Студзенскага паўстання (1863—1864), што Мураўёў і змяніў на ссылку Чаховіча ў Сібір. Пазней бібліятэкай Чаховіча, вернутага з сібірскай ссылкі ў Віленскую губерню, будзе карыстацца малады Янка Купала.
Смерць і пахаванне
[правіць | правіць зыходнік]Памёр 6 красавіка 1869 г. у родавым маёнтку Паланечка (Навагрудскі павет, Мінская губерня).
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ У 1843 г. Навагрудскі павет будзе перададзены ў склад Мінскай губерні.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё Radziwiłłowie herbu Trąby — Warszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Воронков, И. А. Польские тайные общества в Литве и Белоруссии в конце XVIII и первом тридцатилетии XIX в. / И. А. Воронков // Исторические записки. — 1957. — Т. 60.
- Зеленин, Д. К. Описание рукописей ученого архива императорского Русского географического общества / Д. К. Зеленин. — Прага, 1915. — Вып. 2.
- Радзівіл Канстанцін Архівавана 5 сакавіка 2016. // Маракоў, Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991: Энц. даведнік: у 10 т. / Л. У. Маракоў. — Мінск, 2003. — Т. 2. ISBN 985-6374-04-9.
- Цішчанка, І. К. Да народных вытокаў: Збіранне і вывучэнне беларускага фальклору ў 50—60-я гады ХІХ ст. / І. К. Цішчанка. — Мінск, 1986.
- Шыбека, З. Нарыс гісторыі Беларусі (1795—2002) / З. Шыбека. — Мінск : Энцыклапедыкс, 2003. — 490 с.
- Шышыгіна-Патоцкая, К. Я. Нясвіж і Радзівілы / К. Я. Шышыгіна-Патоцкая. — Мінск : Беларусь, 2007. — 240 с. ISBN 978-985-01-0740-4
- Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im. Ossolinskich Wyd-wo, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 2. Województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. — 474 s.
- Puzynina, G. W Wilnie i w dworkach litewskich. Pamiętnik z lat 1815—1843 / G. Puzynina. — Fotooffsetowe wyd. — Kraków : Krajowa Agencja Wydawnicza, 1990. — 400 s.
- Пазднякоў В. С. Радзівіл Канстанцін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 210. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Нарадзіліся 5 красавіка
- Нарадзіліся ў 1793 годзе
- Нарадзіліся ў Рыме
- Памерлі 6 красавіка
- Памерлі ў 1869 годзе
- Памерлі ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- Асобы
- Радзівілы
- Фалькларысты Беларусі
- Філолагі Беларусі
- Этнографы Беларусі
- Павятовыя маршалкі навагрудскія